BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Школа маладога журналіста-12” запрашае

17.09.2008
“Школа маладога журналіста-12” запрашае
 Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае гарадзенцаў у “Школу маладога журналіста-12”.

  -Калі ты актыўны і дапытлівы,

 -Калі ты цікавішся журналістыкай,

 -Калі табе ад 16 да 25, то праект “Школа маладога журналіста” для цябе! ШМЖ – гэта

     -Унікальная школа ў Беларусі

     -Выклады прафэсыйных журналістаў

     -Нефармальная абстаноўка

     -Рэальная практыка

     Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў. За 11 год праз яе прайшлі больш за 200 чалавек, многія з якіх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

     Мэта праекта: падрыхтоўка карэспандэнтаў для СМІ, няўрадавых арганізацый Гарадзеншчыны, а таксама павышэньне сацыяльнай актыўнасьці моладзі.

     Удзельнікі “Школы” вывучаюць тэарэтычны курс “Асновы журналістыкі”, а таксама праходзяць практыку на інтэрнэт-рэсурсе “Твой Стыль”, у рэдакцыях гарадзенскіх і рэспубліканскіх СМІ, выдаюць навучальныя газэты.

     Выпускнікі ШМЖ працуюць у газэтах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ.

     У якасьці трэнераў у “Школе” працуюць вядомыя журналісты Вітаўт Руднік, Алена Раўбецкая, Натальля Макушына і іншыя карэспандэнты СМІ не толькі з Гародні, але і з усёй Беларусі.

     Заяўкі прымаюцца з 1 да 22 верасьня.

     Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (0152) 757172,

(8029) 7843221, (8029) 1068594 (панядзелак- пятніца 13.00-17.00).

Видео