BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Высновы Рады ЕС па Беларусі

16.09.2008
Высновы Рады ЕС па Беларусі

Брусэль, 15 – 16 верасня 2008 г. 2889 паседжанне Рады па ЗНЕШНІХ АДНОСІНАХ. Рада прыняла наступныя высновы.

"1. Рада вітае вызваленне беларускімі ўладамі ў перыяд з 16 да 20 жніўня палітычных зняволеных Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Рада з задавальненнем канстатуе, што іх вызваленне значыць, што на дадзены момант у Беларусі за кратамі міжнародна прызнаных палітычных зняволеных няма.

2. Рада адзначае, што яна лічыць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных значным крокам у напрамку прыняцця Беларуссю асноўных каштоўнасцяў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права, і што гэта было перадумовай перагляду Еўрапейскім Саюзам абмежава льных мераў, якія зараз распаўсюджваюцца на некаторых ключавых фігур у Беларусі, і паступовага аднаўлення адносінаў з Беларуссю. Тым ня менш, Рада застаецца занепакоенай іншымі важнымі аспектамі сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

3. Рада таксама жадае адзначыць, што дэмакратычнае правядзенне парламенцкіх выбараў 28 верасня з'яўляецца яшчэ адной магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць сваю павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў. Заахвочаная прыхільнасцю беларускіх уладаў, Рада спадзяецца, што гэтыя выбары будуць плюралістычнымі і абазначаць рэальны прагрэс у напрамку павагі да міжнародных і еўрапейскіх стандартаў. У гэтым кантэксце яна вітае прыезд назіральнікаў АБСЕ/БДІПЧ і падкрэслівае важнасць гарантавання гэтым назіральнікам доступу да ўсіх стадыяў выбарчага працэсу, уключаючы падлік галасоў. Рада таксама падкрэслівае важнасць гарантавання правоў апазіцыі ў тым, што тычыцца права быць кандыдатам і мець доступ у камісіі па кантр олі за выбарамі і да сродкаў масавай інфармацыі.

4. Рада будзе ацэньваць сітуацыю ў Беларусі ў святле парламенцкіх выбараў і прагрэсу, дасягнутага Беларуссю ў прыняцці каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека, і гатовая пачаць перагляд абмежавальных мераў у адносінах да беларускага кіраўніцтва, а таксама прыняць пазітыўныя і канкрэтныя меры, якія прывядуць да паступовага аднаўлення адносінаў з Беларуссю, у тым ліку праз правядзенне сустрэчы Тройкі Еўрапейскага Саюзу з Міністрам замежных спраў Беларусі. У гэтай сувязі Рада нагадвае аб магчымасцях, якія прапануюцца Еўрапейскай палітыкай добрасуседства, у тым ліку аб прапановах Еўрапейскага Саюзу ад лістападу 2006 г. У гэтым кантэксце Еўрапейскі Саюз застаецца гатовым узмацніць свае афіцыйныя, камерцыйныя і культурныя кантакты з Беларуссю і значна павялічыць аб'ёмы дапамогі ў двухбаковым фармаце. Рада таксама нагадвае аб тых перавагах, якія Беларусь магла б атрымаць ад рэгіянальных фо рмаў супрацоўніцтва, якія развівае Еўрапейскі Саюз."

Навіны Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі
Видео