BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ісьляндцы створаць найбуйнейшы нацыянальны парк у Эўропе

17.06.2008
Ісьляндцы створаць найбуйнейшы нацыянальны парк у Эўропе
На тэрыторыі парку апынецца найбуйнейшы ледавік у Эўропе – Ватнаёкуль, вадаспад Дэтыфос, сем дзеючых вульканаў. Штогод гэты рэгіён у Ісьляндыі наведвае каля 40 тыс. замежных турыстаў.

У парку паўстане новы турыстычны цэнтар, пастарункі ахоўнікаў, будуць пазначаныя новыя турыстычныя маршруты. 

“Праект будзе ахоўваць абшар парку перад уплывам чалавека, каб захаваць прыроду ў непарушаным стане для будучых пакаленьняў” – сказала Олаф Ыр Атлядоцір зь Ісьляндзкага камітэту турыстыкі.  

Ісьляндзкая валюта перажывае зараз не найлепшыя часы. Аналітыкі лічаць, што такі стан рэчаў можа значна павялічыць колькасць турыстаў у Ісьляндыі.

Спасылка

 

Видео