BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускіх парлямэнтароў і апазыцыю запрасілі ў Вільню

18.02.2008
 Беларускіх парлямэнтароў і апазыцыю запрасілі ў Вільню

Дэпутаты парлямэнтаў балтыйскіх і скандынаўскіх краінаў прапанавалі беларускім парлямэнтарам і апазыцыянэрам сустрэцца ў Вільні.

Як заявіў адказны за беларускія пытаньні ў Радзе паўночнаэўрапейскіх краінаў Дагфін Гёйбрэтэн, сустрэча адбудзецца ў сакавіку, у рамках міжнароднай дыскусіі пра ролю лідэраў у час пераменаў. У ходзе дыскусіі будуць абмеркаваныя пытаньні клімату і энэргетыкі.

Паводле Дагфіна Гёйбрэтэна, “паўночныя эўрапейцы спрабуюць стварыць сапраўдную арэну, на якой парлямэнтары і апазыцыйныя палітыкі сустрэнуцца твар у твар”.

Ён дадаў, што Паўночная Рада хоча бачыць Беларусь у эўрапейскай сям’і, якая грунтуецца на прынцыпах эўрапейскага пагадненьня аб правах чалавека”.

http://www.svaboda.org/content/Article/992186.html

Видео