BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падтрымайма кампанію Еўрапарламенту па зніжэнні коштаў Шэнгенскіх віз для беларусаў!

13.02.2008
Падтрымайма кампанію Еўрапарламенту па зніжэнні коштаў Шэнгенскіх віз для беларусаў!

“Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі звяртаецца да беларускай грамадзкасці з прапановай падтрымаць кампанію, распачатую ў Еўрапейскім Парламенце трыма прадстаўнікамі гэтай структуры—Генавефай Грабоўскай (Польшча), Юстасам Палецкісам (Летува) і Ханэсам Свобадам (Аўстрыя). Кампанія накіраваная на зніжэнне коштаў Шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, што не мае спрошчанага візавага рэжыму з ЕЗ.

 “Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі запрашае ўзяць актыўны ўдзел ў прасоўванні кампаніі, ініцыяванай еўрапарламентарамі.

 “Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі мае накіроўваць лісты да прадстаўнікоў розных палітычных груп у ЕП з просьбай падпісаць дэкларацыю. З такой жа мэтай плануюцца акцыі падчас парламенцкіх сесій у Страсбуры.

Важнай умовай поспеху з’яўляецца моцны сігнал з Беларусі, як пацверджанне неабходнасці разгляду візавага пытання Еўразвязам і зніжэння верагоднасці далейшай ізаляцыі насельніцтва краіны. Таму далучайцеся да лабіравання праблемы!!

 Калі вы падтрымліваеце ініцыятыву па зборы подпісаў, калі ласка, дашліце паведамленне ад імя вашай арганізацыі з указаннем назвы групоўкі і прозвішчам кіраўніка на адрас:  [email protected]. Ваш голас будзе перададзены арганізатарам акцыі і падвысіць шанцы на атрыманне 392 подпісаў, патрэбных для таго, каб  дэкларацыя была дасланая на разгляд ў Раду Еўразвязу.

Вольга Стужынская

“Офіс за Дэмакратычную Беларусь”, Брусель

 
 
Видео