BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Марцін Угла: Мы жадаем дапамагаць

15.01.2008
Марцін Угла: Мы жадаем дапамагаць

 

На пытанні журналістаў нашага сайта, прысвечаныя ацэнке стану сучаснага беларускага трэцяга сектара адказаў Марцін Угла - супрацоўнік Швецкага цэнтра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый "Форум Сюд".

·  Што вы можаце вызначыць у якасці моцных бакоў беларускага трэцяга сектара?
М.У.: Гэта, перш за ўсё, высокі ўзровень кампетэнтнасці ў спецыфічных пытаннях, з якімі сутрыкаецца арганізацыя. Таксама добрае разуменне (як мінімум, сярод пэўных колаў людзей) патрэбы падрымкі адзін аднаго і неабходнасці сумесных дзеянняў каб адстойваць свае правы і інтарэсы. Трэба асобна адзначыць таксама моцную волю тых людзей, хто працягвае сваю працу ў неспрыялных умовах.
Што таксама вельмі важна ў сучасных умовах – гэта пачуццё гумару ў дачыненні да выпадкаў абсурдных дзеянняў з боку тых ці іншых арганізацый.

·  Што вы бачыце слабымі бакамі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Беларусі?
М.У.: Заўважны ціск з боку ўладаў прывёў да вельмі цяжкай сітуацыі для тых арганізацый, якія жадаюць працаваць як незалежныя. Думаю, што сярод іншых праблем выдзяляюцца праблемы з пошукам і атрыманнем памяшканняў, арганізацыяй публічных мерапрыемстваў, рэгістрацыяй праектаў і арганізацый.
Існуюць таксама праблемы з доступам да шырокай аўдыторыі (часткова як вынік сацыяльна палітычнай сітуацыі, але таксама таму, што некаторыя арганізацыі не бачаць неабходнасці ў далучэнні новых і новых людзей).

·  Якія найбольш верагодныя магчымасці і пагрозы, на вашую думку, існуюць для развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў бліжэйшай перспектыве?
М.У.: Магчымасці: 1) Паляпшэнне іміджу грамадскага сектару ў вачах простых грамадзянаў, калі НДА будуць здольныя выйсці са сваёй працай на больш шырокія колы людзей. 2) Маладое пакаленне больш схільнае да агульных каштоўнасцей, якія трансліруются сектарам грамадскіх арганізацый, такім чынам час працуе на пазітыўныя змены.
Пагрозай можа стаць павялічэнне ціску на дзейнасць незалежных грамадскіх арганізацый. Яшчэ адной пагрозай можа быць страта натхнення, веры ў сваю справу, калі яшче доўга не адбудуцца пазітыўныя змены ў грамадстве.

·  Якім чынам зьмены ў грамадcкай сытуацыі Беларусі ўплываюць на прыярытэты і механізмы дзейнасці вашай арганізацыі?
М.У.: Наша дзейнасць залежыць ад патрэбаў грамадзянскай супольнасці. Такім чынам, асноўным прыарытэтам была і заўсёды будзе ўзмацненне грамадзянскай супольнасці ва щўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Але калі сацыяльна-палітычная сітуацыя ў краіне пачне змяняцца ў лепшы бок, больш схільны да развіцця грамадзянскай супольнасці, мы, магчыма, зменім фокус нашай дзейнасці. Тое самае актуальна і для сітуацыі эканамічных зменаў. Гэта падштурхне нас перагледзець нашыя падыходы на тактычным узроўні, але агульны стратэгічны падыход Форум Сюд застанецца такім жа.

·  Што для вас – эфэктыўнасьць донарскай стратэгіі? Як яна можа быць апісана? Як яна можа быць вымерана?
М.У.: Добрае пытанне! Калі нашая стратэгія эфектыўна, то мы ўбачым беларускі трэці сектар як уплывовы ў сваім грамадстве, таму што мы верым, што гэта добра для грамадства. Такім чынам, нашы намаганні павінны дапамагаць беларускаму НДА сектару станавіцца лепей, чым ён ўжо ёсць зараз. Гэта не нашая роля – змяняць што-небудзь у Беларусі, але мы жадаем дапамагчы тым беларусам, якія імкнуцца да пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці, і такім чынам – да дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. Як гэта вымераць? Праз пастаноўку канкрэтных задач, адной за адной, заўсёды бяручы ў разлік сучасную сітуацыю і адсочваючы, ці нашыя дзеянні набліжаюць нас наперад і якім чынам. Вельмі патрэбная гнуткасць, але разам з тым – дакладнае бачанне задач і іх дасягнення ў нашай дзейнасці.

Падрыхтаваў Улад Вялічка
[email protected]

Видео