BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Белсат» выходзіць у эфір

08.12.2007
«Белсат» выходзіць у эфір

10 снежня пачынаецца тэставая трансляцыя тэлеканала «Белсат». Беларускамоўны сатэлітарны канал будзе вяшчаць на тэрыторыю Беларусі з суседняй Польшчы.

Спачатку — Astra, потым — Sirius 

«З 10 снежня мяркуецца пачаць тэставае вяшчанне канала на працягу трох гадзінаў у суткі. Праз некоторы час плануецца пераход на поўны фармат вяшчання — 16 гадзін на суткі», — паведаміў Eurobelarus.info кіраўнік аддзелу інфармацыйных праграм тэлеканала «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

Да 1 студзеня «Белсат» будзе транслявацца праз спадарожнік Astra, а пасля — праз Sirius.

«Белсат» стаў восьмым тэлеканалам у холдынгу TVP («Польскае тэлебачанне») и першым, які вяшчае для замежнай аўдыторыі.

 

«Белсат» не будзе «БТ наадварот»

Канал будзе беларускамоўным. Ён плануе трансляваць мастацкія фільмы, музычныя і культурніцкія праграмы, ток-шоу і, вядома ж, навіны. Як кажуць супрацоўнікі «Белсата», тэлеканал не стане «БТ наадварот».

«Мы не збіраемся палемізаваць ані з БТ, ані з ніякім іншым каналам. Падыход да навінаў у нас такі ж, як паўсюль у прафесійных і незалежных медыях: паказваць два бакі кожнай праблемы, спраўджваць інфармацыю дакладна. Спадзяемся, што афіцыйныя асобы будуць даваць нам каментары», — кажа Аляксей Дзікавіцкі.

Паводле словаў кіраўніка аддзелу інфармацыйных праграм «Белсата», канал будзе абавязкова спрабаваць атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі.

 

Андрэй Аляксандраў

[email protected]

Видео