BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Рызе – канфэрэнцыя на тэму Беларусі

28.11.2007
У Рызе – канфэрэнцыя на тэму Беларусі
Два погляды на сытуацыю ў Беларусі будуць выкладзены ў Рызе, дзе сёньня пачалася міжнародная канфэрэнцыя высокага роўню “Балтыйскія краіны і суседзкая палітыка Эўрапейскага зьвязу”.

 

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Яўдачэнка агучыць пазыцыю афіцыйнага Менску адносна дачыненьняў з Эўразьвязам, а былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч выкладзе бачаньне сытуацыі вачыма грамадзянскай супольнасьці.

Канфэрэнцыя праходзіць пад патранажам Міністэрства замежных справаў Латвіі. Ягоны кіраўнік і даслаў запрашэньне ў МЗС Беларусі. Што тычыцца Аляксандра Мілінкевіча, дык ён атрымаў асабістае запрашэньне ад кіраўніка ўраду Латвіі.

http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/00fbb49d-c4ab-491b-ab38-bc0b24cb3db2.html

Видео