BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь Tomorrow

28.11.2007
Беларусь Tomorrow

Напішы, што думаеш і з’ездзі ў Еўропу! Калі табе да 26 гадоў і ты неабыякавы да будучыні Беларусі, то напішы эсэ і адпраў на электонны адрас [email protected].

Што пісаць?

Абяры адну з шасці тэмаў або можаш пісаць па кожнай:

1. Нацыянальная ідэя
2. Высокія тэхналогіі
3. Адукацыя
4. Культура
5. Знешняя палітыка
6. Палітычны лад краіны

КОЛЬКІ ЧАСУ НА РОЗДУМ?

На напісанне эсэ даецца час да 20 снежня. Прадугледжаны памер працы — не больш за 2000 знакаў. Тэматыка у межах буйной тэмы (напрыклад адукацыя) можа быць якой заўгодна, ад плана для канкрэтнага ўніверу да глабальнай ацэнкі сістэмы адукацыі.

Усе працы выстаўляюцца на старонку конкурсу на сайце www.belradio.fm. За кожную можа галасаваць інтэрнэт-аўдыторыя.

А СУДДЗІ ХТО?

У якасці суддзяў выступяць вядомыя эксперты ў розных галінах (па аднаму на кожную тэму).

У іх склад увайшлі:

Сягрей Панькоўскі — кандыдат філасофскіх навук, палітолаг, кіраўнік праекту «Наше мнение»

Раман Якаўлеўскі — аглядальнік міжнароднага Інтэрнэт-парталу «Wider Europe»

Уладзімір Мацкевіч — філосаф і палітолаг

Юры Зісер — старшыня дырэктараў парталу tut.by

Пётр Марцаў — стваральнік газеты БДГ, журналіст, бізнесмен і аналітык

Максім Жбанкоў — кінакрытык, журналіст, выкладчык «Беларускага калегіума»

ЯК ПЕРАМАГЧЫ І КУДЫ ЕДЗЕМ?

У выніку эксперты вызначаюць 6 пераможцаў: па адным на кожную тэму. У дадатак, па выніках галасаванняў, вызначаюцца яшчэ 2, за працы якіх было аддана больш за ўсё галасоў. Гэтыя 8 асобаў паедуць ў 4-дзённае падарожжа па Польшчы, дзе сустрэнуцца з палітыкамі, эканамістамі, даведаюцца болей пра польскія рэформы.

І памятайце — чым раней прышлеце працу, тым большая колькасць чалавек паспее за яе прагаласаваць.

Кожны тыдзень у нядзелю на хвалях Еўрарадыё і на сайце www.belradio.fm наш новы праект «Беларусь tomorrow» — цыкл дыскусій пра будучыню Беларусі.

 
http://naviny.by/rubrics/society/2007/11/27/ic_articles_116_154154/
 
Видео