BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусі прапануюць набліжацца да Эўразьвязу

26.11.2007
Беларусі прапануюць набліжацца да Эўразьвязу

Стварыць Міжпарлямэнцкую асамблею рэгіёна Балтыі, у якую увайшлі б і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі, прапанаваў міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайцякунас. Гэтую ініцыятыву ён агучыў у Рызе на канфэрэнцыі “Палітыка добрасуседзтва Эўразьвязу: па шляху да Эўропы з агульнымі каштоўнасьцямі”. На думку міністра, гэта дапаможа разьвіваць дыялёг Беларусі з Эўразьвязам.

Удзельнік канфэрэнцыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч па вяртаньні ў Менск заявіў:
“Любая ідэя, якая павялічвае зацікаўленасьць міжнароднай супольнасьці да Беларусі, сама па сабе пазытыўная. Магчыма яна падштурхне беларускія улады да дыялёгу – узаемапаважлівага і раўнапраўнага -- з грамадзтвам”.

У сваёй прамове на канфэрэнцыі Аляксандар Мілінкевіч выказаўся за пашырэньне кантактаў краінаў Эўразьвязу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю, за выкананьне 12 умоваў ЭЗ, якія адпавядаюць беларускаму нацыянальнаму інтарэсу. Вызваленьне усіх палітычных вязьняў і спыненьне рэпрэсіяў – гэта першы крок, які павінен зрабіць афіцыйны Мінск на гэтым шляху.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/ce15dafe-0011-43e7-968c-3845122f387a.html

Видео