BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадскім арганізацыям падвысілі плату за арэнду

24.11.2007
Грамадскім арганізацыям падвысілі плату за арэнду

З новай праблемай неўзабаве могуць сутыкнуцца ўсе грамадскія аб'яднанні. Арэндная стаўка для іх можа быць паднятая адразу ў 10 разоў.

Першым з такой праблемай сутыкнулася рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва». Як паведаміў “Белорусскому партизану” лідэр аб'яднання гэтымі днямі да іх прыйшоў ліст з Упраўлення справамі прэзідэнта, у якім службоўцы апавяшчаюць, што з 24 красавіка 2008 года ўсе арганізацыі, якія не займаюцца гуманітарнымі праблемамі, будуць плаціць арэндную стаўку ў поўным аб'ёме. Цяпер «Перспектыва», якая займаецца адстойваннем правоў прадпрымальнікаў, плаціць арэндную стаўку з паніжаючым каэфіцыентам - 0,1 працэнта. Такім чынам, за памяшканне плошчай 30 метраў «Перспектыва» цяпер плаціць 30 еўра ў месяц, а пасля новаўвядзення давядзецца раскашэліцца ўжо на 300.

«Да таго ж, нам яшчэ даводзіцца аплачваць і ўсе жыллёва-камунальныя выдаткі, – гаворыць А.Шумчанка. – Для любой арганізацыі, якая не займаецца камерцыйнай дзейнасцю, гэта вельмі вялікая сума. Мы лічым, што такія падыходы дзяржавы ніяк не стымулююць развіццё грамадзянскай супольнасці, пра якую так любяць гаварыць службоўцы. Я думаю, што неўзабаве вельмі шмат грамадскіх аб'яднанняў апынуцца ў цяжкім становішчы».

http://charter97.org/be/news/2007/11/23/1830/ 

 

Видео