BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянціна Кудлацкая: “Партыя Казуліна ня мае канкурэнтаў”

05.11.2007
Валянціна Кудлацкая: “Партыя Казуліна ня мае канкурэнтаў”

Інтэрвію "Радыё Свабода" з Валянцінай Кудлацкай -  лідэрам грамадзкага жыцьця Верхнядзьвінску. Што бракуе разьвіцьцю трэцяга сэктару, палітычных структураў? Як складваюцца ўзаемаадносіны суполак з цэнтрам?

Аляксандар Уліцёнак, Радыё Свабода, Менск

Уліцёнак: “Чым ганарыцца трэці сэктар Верхнядзьвіншчыны?”

Кудлацкая: “Наш раён адметны ня толькі на Віцебшчыне – у цэлым па краіне. З мноства назаву ТБМ, арганізацыю шматдзетных сем’яў, працоўных жанчын, райарганізацыю “Цукровы дыябэт”, магу прывесьці таксама шэраг грамадзянскіх ініцыятываў…”

Уліцёнак: “Вас слухаеш і дзівісься: як шмат там – далёка-далёка, актыўных людзей…”

Кудлацкая: “Проста хочам зрабіць нешта добрае для тых, хто жыве побач. А дарослых і дзяцей, якім сёньня патрэбна дапамога, на жаль, меней не становіцца”.

Уліцёнак: “Ці не таму ў вас такі шырокі грамадзкі рух, што – бяззубая вэртыкаль?”

Кудлацкая: “Калі дзіця нараджаецца, зубоў у яго сапраўды няма. Вось і напачатку, у 1990-х, адносіны з уладамі былі на ўзроўні. Але потым зубы сапраўды вырасьлі. І калі зараз трэці сэктар стаўся як бы апазыцыяй, куды нас залічыла тая самая ўлада, дык многія нашыя ініцыятывы практычна заразаюцца”.

Уліцёнак: “А што з партыйнымі суполкамі?”

Кудлацкая: “Пануе ў рэгіёне выключна адна партыя сацыял-дэмакратаў “казулінцаў”. Усё!”

Уліцёнак: “І колькі вас?”

Кудлацкая: “Патрошкі суполка сышла на нішто – цяпер толькі пятнаццаць чалавек. Партыя шмат разоў дзялілася, і людзі пачалі зь недаверам ставіцца палітычнай дзейнасьці. Тым больш дзейнасьці, якая дадае яшчэ асабістых праблемаў і ў сям’і, і на працы”.

Уліцёнак: “Што тычыцца стасункаў з цэнтрам – ёсьць праблемы?”

Кудлацкая: “Як і з боку партыйных структураў, так і з цэнтральных офісаў грамадзкіх арганізацыяў належнай увагі да разьвіцьця раённых суполак пакуль, на жаль, няма”.

Уліцёнак: “Можа тое зьвязана з вашай надзвычайнай аддаленасьцю ад Менску, Віцебску?”

Кудлацкая: “Каб у дэмакратаў прыхільнікаў было болей, больш трэба бываць у куточках куточках кшталту Верхнядзьвінску, Мёраў, Расонаў…

Хоць наш раён аддалены ад Менску, гэта яшчэ не азначае, што жыцьця тут няма. Хачу сказаць, што цэнтар сусьвету, цэнтар вялікіх і цікавых спраў – гэта Верхнядзьвіншчына. І давайце паспрачаемся, у каго лепей!”

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/10/0D38F2ED-9190-4F7D-AD0A-7448054F64F4.html

Видео