BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры

02.11.2007
Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры

Асацыяцыя па працы з моладдзю па даручэньні Федэральнага міністэрства па справах сям'і, састарэлых грамадзян, жанчын і моладзі ФРГ абвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы.

Праграма разьлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасьня па кастрычнік 2008 года. Праграма прадугледжвае тэматычныя дыскусіі, наведваньні і практычную працу ў ФРГ у розных сфэрах: праца з дзецьмі і моладдзю, дапамога ў выхаваньні, дапамога ў складаных сацыяльных і асабовых сытуацыях; праца з маладымі правапарушальнікамі; з дзецьмі-інвалідамі і г.д.

Усе выдаткі ўдзельнікаў – за кошт арганізатараў.

Умовы ўдзелу ў спаборы:
- сацыяльна-педагагічная дзейнасьць на грамадзкіх пачатках ва ўстановах і арганізацыях па аказаньні дапамогі дзецям і моладзі, а таксама ў сфэры сацыяльнай работы і рэабілітацыі (сацыяльныя работнікі, выхавацелі, спецыяльныя педагогі і г.д.).
- прафэсыйны стаж ня меньш за год
- узрост ад 25 да 45 год
- валоданьне нямецкай мовай для ўдзелу ў сэмінарах і дыскусіях.

Па выніках спабору фармуецца група з 30 прадстаўнікоў розных краін.
Удзельнікі спабору, якія адпавядаюць вышэйзгаданым умовам, будуць запрошаныя на суразмову.

Ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца ў пісьмовай форме ў Амбасаду ФРГ ў Менску, аддзел культуры, па адрасе: вул. Захарава, 26, 220034, Менск. Тэл.: 217 59 00; факс: 294 85 52; е-mail: [email protected]

Апошні тэрмін – 30 сьнежня 2007 г.

Паводле "Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны".

 

http://n-europe.eu/content/?p=2605

Видео