BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Разнастайнасьць поглядаў як сродак узаемаразуменьня

24.10.2007
Разнастайнасьць поглядаў як сродак узаемаразуменьня

У менскім кінатэатры “Перамога” пачала працу першая фотавыстава ў рамках культурна-адукацыйнага праекту “Эўропа з дзьвух пунктаў гледжаньня”. Выстава будзе працаваць цягам 10 дзён.

 

У вітальным слове падчас адкрыцьця выставы Дарадца Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў пытаньнях Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль азначыў фотавыставу як вельмі важную падзею для станоўчых эўрапэйска-беларускіх стасункаў:

 - Мастацтва – неад’емная частка вымярэньня нашых стасункаў. Адначасова гэтая выстава дае нам магчымасьць адсьвяткаваць, хоць і з пэўным спазьненьнем – Дзень Эўропы, якія сьвяткуецца штогод 9 траўня. Таксама сёлета мы сьвяткуем 50-годзьдзе падпісаньня Рымскай дамовы, якая злучыла паміж сабой 6 эўрапейскіх дзяржаў. Цяпер Эўразьвяз яднае  27 краін. Гэтае мерапрыемства ў рамках іншых Дзён Эўропы ў Беларусі дазваляе пашырыць абазнанасьць беларусаў у пытаньнях Эўропы ды эўрапейскай спадчыны.

Чароўнасьць фотаздымкаў – у іх сапраўднасьці

Часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак зьвярнуўся да гасьцей выставы па-беларуску. На ягоны погляд, значны ня толькі сам факт выставы, але эмацыйнасьць гэткага мастацкага жанру, як фатаграфія:

 - Чароўнасьць фотаздымкаў - у іх сапраўднасьці. Погляды фатографаў на адно і тое могуць адрозьнівацца. І ў гэтай разнастайнасьці і фармуецца шырокая пэрспэктыва, якая і дазваляе нам зразумець, што такое наша з вамі спадчына.

Станіслаў Тапальніцкі, каардынатар прэсы ды інфармацыі Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Украіне ды Беларусі з прыемнасьцю адзначыў пасьпяховасьць супрацы з беларускай рэклямнай агенцыяй Hepta Group Publicis.

Гэты праект вельмі важны з дзьвюх прычынаў – гэта першы наш досьвед супрацы з беларускай кампаніяй, якая ўзяла ўсе арганізацыйныя пытаньні на сябе. Па-другое, гэта цудоўная магчымасьць паказаць эўрапейскую культурную спадчыну гэткім папулярным сродкам, як фатаграфія, параўнаць погляды на эўрапейскую спадчыну беларускіх фотамастакоў і ўласна эўрапейцаў. Праблем пры падрыхтоўцы не было, апроч адной – сярод 300 фотаздымкаў, дасланых на конкурс, трэба было адабраць 20. Вось гэьта было цяжкай задачай”...

Па заканчэньні конкурсу ...

Па словах Яніса Айзсалніекса, кіраўніка менскага офіса TACIS, выстава можа мець працяг і па-за межамі Беларусі.

 - Пасьля таго, як мы падвынікуем конкурс фатаграфіі, - калі выставы пройдуць у іншых абласных гарадах Беларусі, мы падумаем, якое прымяненьне можна знайсьці гэтым фотапрацам... Перадача інфармацыі мастацкімі сродкамі – заўсёды цікавая, эмацыйна насычаная і плённая...

Будзе мець водгук!

Па словах дырэктара каардынацыйнага бюро TACIS пры Савеце Міністраў Беларусі Леаніда Арлова, выстава не можа не спадабацца.

 - Вельмі цікавая выстава, шырокі спэктар поглядаў фотамастакоў. Шмат якія месцы на фотаздымках я бачыш на ўласныя вочы – і таму цікава параўнаць маё бачаньне і бачаньне фатографа. Вельмі, на мой погляд, было б карысна наведаць гэтую выставу нашай моладзі – і школьнікам, і студэнтам, - мяркую, яна будзе мець водгук у душы ды сэрцы кожнага з наведнікаў.

Даведка: праект “Эўропа з двух пунктаў гледжаньня”  - гэта шэраг выставаў і адукацыйных мерапрыемстваў для беларускіх студэнтаў і школьнікаў. Апроч Менску, праект пройдзе ў кожным абласным цэнтры Беларусі – Гомэлі , Віцебску, Горадні, Берасьці ды Магілёве. Наведнікі пабачаць Эўропу з двух пунктаў гледжаньня – эўрапэйскіх і беларускіх фатографаў, а ўдзельнікі адукацыйных семінараў пазнаёмяцца бліжэй з арганізацыяй, гісторыяй ды культурнай спадчынай дзяржаў-удзельнікаў Эўразьвязу.   

 

Юлія Дранчук

[email protected]

 

Видео