BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі пройдзе фестываль шведскага дзіцячага кіно

23.10.2007
У Беларусі пройдзе фестываль шведскага дзіцячага кіно

Юныя гледачы ў трох беларускіх гарадах змогуць убачыць фільмы, створаныя паводле твораў вядомай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Добрыя казкі, якія распавядаюцца мовай кіно, прыедуць у Віцебск, Мінск і Магілёў.

 

Фестываль шведскага дзіцячага кіно «Казачны свет Астрыд Ліндгрэн» прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння сусветнавядомай скандынаўскай казачніцы. Яна нарадзілася 14 лістапада 1907 года (памёрла 28 студзеня 2002-га). Самыя вядомыя яе творы — «Пэпі Доўгаяпанчоха» (1945), «Міа, мой Міа!» (1954), «Малыш і Карлсан, які жыве на даху» (1955). У 1958 годзе Астрыд Ліндгрэн была ўзнагароджана медалём Ханса Крысціяна Андэрсана, якую называюць нобелеўскай прэміяй у дзіцячай літаратуры. Яе творы перакладзеныя на 70 моваў свету і выдадзены больш чым у 100 краінах.

У межах фестываль шведскага дзіцячага кіно ў Беларусі пройдуць паказы трох фільмаў: «Крошка Нільс Карлсан», «Усе нашы дзеці з Бюлербю» і «Браты Львінае Сэрца».

Месца і даты фестывальных паказаў:

Віцебск, 24–26 кастрычніка:

Дом кіно (вул. Леніна, 40), кінатэатр «Мір» (вул. Чэхава, 3), кінатэатр «Брыганціна» (вул. Будаўнікоў, 9).

Магілёў, 31 кастрычніка – 6 лістапада:

кінатэатр «Радзіма» (вул. Ленінская, 47).

Мінск, 13–15 лістапада:

кінатэатр «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).

Видео