BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адмыслоўцы разам прааналізуюць «белыя плямы» ў Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоўнасцей

17.06.2020 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Адмыслоўцы разам прааналізуюць «белыя плямы» ў Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоўнасцей
Культура и наследие
Грамадска-дзяржаўны дыялог у галіне спадчыны, які няпроста наладзіць у звычайныя часы, адбудзецца ў абмежаваных пандэміяй і перадвыбарным хаосам умовах.

19-20 чэрвеня 2020 года больш за тры дзясяткі спецыялістаў у сферы спадчыны прадставяць свой аналіз эфектыўнасці беларускай сістэмы ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей на zoom-канферэнцыі «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні». У лік дакладчыкаў увайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры і мясцовых органаў улады, архітэктары-рэстаўратары, адмыслоўцы з дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, даследчыкі з беларускіх і замежных універсітэтаў.

Сцяпан Стурэйка, суарганізатар канферэнцыі з боку Беларускага камітэта ICOMOS: «Мы верым, што нават у дыстанцыйных умовах гэтае абмеркаванне можа закласці сістэмныя змены ў сферы аховы спадчыны праз адкрыты дыялог. Мы вельмі радыя прадаставіць камунікацыйную прастору для пошуку супольных рашэнняў многіх набалелых пытанняў».

Таццяна Пашавалава, праграмны дырэктар МНДА «ЕўраБеларусь», дадае: «Мы аформім найбольш вартыя і падтрыманыя калегамі прапановы ў серыю публікацый для супольнага абмеркавання, прадаставім iх Міністэрству культуры і будзем падтрымліваць як прырытэт і павестку для аб’яднаных дзеянняў». 

Праграма двухдзённай канферэнцыі складаецца з васьмі секцый, якія закранаюць аспекты эфектыўнасці Дзяржспіса на нацыянальным і лакальных узроўнях, а таксама ў асобных накірунках.

На старце анлайн-сустрэчы:

  • Наталля Хвір, кіраўніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, распавядзе пра гісторыю стварэння гэтага дакумента, а Дзмітрый Бубноўскі, архітэктар-рэстаўратар і ўласна аўтар канцэпцыі Дзяржспісу, дасць асабісты агляд праблем сістэматызацыі ў ім. Генадзь Ходар, кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку ГКК, агучыць канкрэтныя практычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы прапаноў аб пашырэнні Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей;
  • Арганізатары канферэнцыі прадставяць еўрапейскія тэндэнцыі ў захаванні помнікаў, раскрыюць прынцыпы «права на спадчыну» паводле міжнароднага рамачнага дакумента — Канвенцыі Фару 2005 года.

У далейшую вельмі насычаную праграму ўваходзяць: 

  • Мноства кейсаў грамадскага ўдзелу ў захаванні асобных аб’ектаў спадчыны, магчымасці і праблемы комплекснага падыходу да гістарычных цэнтраў;
  • Уплыў савецкіх падыходаў на сённяшнюю практыку аховы помнікаў;
  • «Адкрыты космас» працы з нематэрыяльнай спадчынай;
  • Метадалогія аховы культурнай спадчыны;
  • Асаблівасці захавання гістарычных могілак і іншых катэгорый спадчыны.

З дэтальным раскладам можна азнаёміцца тут.

Усе зацікаўленыя тэмай могуць далучыцца ў якасці гледача праз рэгістрацыю да 8:30 19 чэрвеня (пятніца). 

Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
Университет и образование
Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
17.01.2023

В рамках проекта Belarus Beehive проводится трехдневный семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ.

Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
Policy & Politics
Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
13.12.2022 Palityka.org

Институт «Палітычная сфера» в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.

Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
Университет и образование
Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
17.11.2022

Команда Belarus Beehive приглашает деятелей образовательного сектора Беларуси принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика».

Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
30.09.2022

Программа “Belarus Beehive” ищет исполнителей для подготовки двух документов в сфере образования.

Experts vacancies announcement
Experts vacancies announcement
22.09.2022 EuroBelarus.Info

International NGO EuroBelarus and Belarusian Council for Culture are looking for candidates for positions of experts.

Видео