BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

19-20 чэрвеня ў Мінску — «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

21.03.2020 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
19-20 чэрвеня ў Мінску — «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Культура и наследие
Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і «ЕўраБеларусь» запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

UPD. Увага! Даты правядзення канферэнцыі і тэрмін падачы заявак на ўдзел змяніліся!

19-20 чэрвеня 2020 года ў Мінску пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні», мэта якой — праўдзіва ацаніць патэнцыял гэтага інструмента. Разглядаецца магчымасць правядзення канферэнцыі ў анлайн-фармаце.

Грамадска-культурніцкія прафесіяналы, прадстаўнікі нацыянальных і мясцовых органаў улады, архітэктары, рэстаўратары і даследчыкі, што працуюць з тэмай і аб’ектамі беларускай спадчыны, маюць магчымасць даць рознабаковую ацэнку эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцей. Гэты інструмент культурнай палітыкі, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе і свеце ўжо больш за 150 год, у Беларусі з’яўляецца асноўным дакументам дзяржулiку аб’ектаў спадчыны і кіравання імі. Сёння спіс змяшчае амаль 5,5 тыс. нерухомых аб'ектаў спадчыны, і гэта лічба расце.

Спіс робіцца вызначальнай вехай для ўдзела грамадства ў вызначэнні лёса аб’ектаў спадчыны. На практыцы дыялог аб лёсе помніка далёка не заўсёды працякае актыўна, шырока і скаардынавана паміж органамі ўлады, грамадскай і экспертнай супольнасцямі.

Такая сітуацыя натхняе грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт ІКАМОС» у партнёрстве з міжнароднай НДА «ЕўраБеларусь» абвесціць праядзенне навукова-практычнай канферэнцыі «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні» 19-20 чэрвеня 2020 года ў Мінску (з магчымым пераносам альбо пераходам у анлайн-фармат).

Сцяпан Стурэйка, кіраўнік «ICOMOS-Беларусь», тлумачыць: «Мы заклікаем шматлікіх калег разам узяцца за некалькі задач. Па-першае, вывучыць характэрныя сітуацыі з захаваннем і аднаўленнем розных катэгорый нерухомай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс. Па-другое, важна падвышаць якасць адпаведнага дыялогу паміж дзяржаўнымі органамі, экспертамі, грамадскасцю ды ўласнікамі. Па выніках мы зможам вылучыць найлепшыя практыкі кіравання помнікамі і вызначыць перспектывы для рэфармавання ахоўнага і рэстаўрацыйнага заканадаўства ў Беларусі».

МНДА «ЕўраБеларусь», ужо некалькі год працуючы з беларускімі адмыслоўцамі ў галіне спадчыны, стала першым і важным стратэгічным партнёрам у гэтым кірунку. Таццяна Пашавалава, праграмны дырэктар арганізацыі, кажа: «Мы радыя аформіць нашыя высілкі ў агульны комплекс адукацыйных і камунікацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных сацыяльным аспектам працы з помнікамі беларускай культуры. Паведамляць пра кожнае з іх мы плануем асобна і ў бліжэйшы час».

Праграма канферэнцыі будзе вызначацца цягам красавіка, аднак пул «гарачых» пытанняў ужо размеркаваны на тры напрамкі: 1) нацыянальны і 2) лакальны ўзроўні рэгулявання спадчыны, а таксама 3) праца з асобнымі катэгорыямі помнікаў.

Падаць заяўку на ўдзел у якасці выступоўцы можна праз форму на сайце канферэнцыі альбо даслаўшы тэкставы файл (у фармаце .doc ці .docx) да 1 чэрвеня 2020 года (уключна) на адрас электроннай пошты: [email protected] (з пазнакай: «Заяўка на ўдзел у канферэнцыі»).

У заяўцы трэба абавязкова ўказаць:

  1. Імя і прозвішча дакладчыка;
  2. Месца працы або арганізацыю, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасаду;
  3. Адрас электроннай пошты і кантактны нумар тэлефона дакладчыка;
  4. Назву даклада з пазначэннем прыарытэтнай секцыі (аргкамітэт мае права пераразмяркоўваць даклады па секцыях на ўласны погляд);
  5. Кароткі змест даклада (200-300 словаў).

Умовы ўдзелу

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выбраныя даклады будуць апублікаваныя. Праезд і пражыванне ў Мінску адбудзецца за кошт удзельнікаў або арганізацый, якія яны прадстаўляюць. Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, адмаўляць аўтарам у публікацыі тэкстаў па прычыне неадпаведнасці тэматыкі ці нізкай акадэмічнай/тэхнічнай якасці прапанаванага матэрыяла. Рэгістрацыя на ўдзел у якасці гасцей адкрыецца пазней.

Крыніцы:

Даведка

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі камітэт ІКАМОС» — арганізацыя, якая займаецца падтрыманнем і пасоўваннем тэорый, метадалогій і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Міжнародная рада па захаванні помнікаў і гістарычных мясцінаў ICOMOS была ўтворана ў жніўні 1965 года, у Беларусі камітэт прадстаўлены з 2002 года. У арганізацыі працуюць гісторыкі, архітэктары, археолагі, рэстаўратары, грамадскія актывісты, з’яднаныя праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў Беларусі.

Міжнародная недзяржаўная арганізацыя «ЕўраБеларусь» была ўтворана ў 2009 годзе ў Літве і аб’яднала шэраг праўдстаўнікоў аналітычных, экалагічных і іншых грамадскіх арганізацый. Дзейнасць «ЕўраБеларусі» прысвечана стымуляванню і падтрымцы праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх зносін на разнастайных узроўнях.

«Права на спадчыну» — комплекс аб’яднаных мерапрыемстваў «Беларускага камітэта ІКАМОС» і «ЕўраБеларусі», прысвечаных выпрацоўцы актуальных мадэлей кіравання спадчынай прафесійнымі, лакальнымі і іншымі супольнасцямі.

Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
Университет и образование
Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
17.01.2023

В рамках проекта Belarus Beehive проводится трехдневный семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ.

Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
Policy & Politics
Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
13.12.2022 Palityka.org

Институт «Палітычная сфера» в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.

Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
Университет и образование
Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
17.11.2022

Команда Belarus Beehive приглашает деятелей образовательного сектора Беларуси принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика».

Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
30.09.2022

Программа “Belarus Beehive” ищет исполнителей для подготовки двух документов в сфере образования.

Experts vacancies announcement
Experts vacancies announcement
22.09.2022 EuroBelarus.Info

International NGO EuroBelarus and Belarusian Council for Culture are looking for candidates for positions of experts.

Видео