BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter
Библиотека
Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)
Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)
Андрэй Казакевіч, Андрэй Валодзькін, Аляксандр Філіпаў

У 2008 годзе Еўрапейскі Саюз у рамках Усходняга вымярэння Еўрапейскай палітыкі суседства ініцыяваў запуск праграмы па збліжэнні ды паглыбленаму супрацоўніцтву з шасцю постсавецкімі краінамі — “новымі ўсходнімі суседзямі”: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. У траўні 2009 года гэтыя краіны прынялі прапанову ЕС стаць удзельнікамі ініцыятывы, якая атрымала назву “Усходняе партнёрства”. Дадзеная ініцыятыва, акрамя развіцця двухбаковых адносін паміж ЕС і кожнай краінай-партнёрам, таксама прадугледжвае развіццё шматбаковых стасункаў паміж усімі ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. З мэтай вызначэння месца і ролі Беларусі ва ўзаемаадносінах (перш за ўсё, на палітычным і эканамічным узроўнях) з краінамі, якія цяпер утвараюць рэгіён Усходняга партнёрства, апісання таго, як гэтыя ўзаемаадносіны складаліся на працягу двух дзесяцігоддзяў (1992-2012 гады), а таксама для выяўлення патэнцыялу далейшага рэгіянальнага супрацоўніцтва Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” ў 2013 годзе было выканана даследаванне, з вынікамі якога прапануем азнаёміцца.

Даследаванне было праведзена пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Скачать... downloads
Видео