BE RU EN
rss facebook twitter
Библиотека
22 крокі да стратэгіі забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў мясцовых супольнасцях
22 крокі да стратэгіі забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў мясцовых супольнасцях
Укладальнікі: Петр Тодыс, Малгажата Перацятковіч / Пераклад з польскай мовы: Марыя Луцэвіч-Напалкава

У выданні апісана тэхналогія распрацоўкі і рэалізацыі агенд («дарожных карт») па ўкараненні міжнародных стандартаў па правах людзей з інваліднасцю на ўзроўні мясцовых супольнасцяў, змяшчаны як мэты і стратэгіі мясцовых агенд, так і канкрэтныя інструменты ўзаемадзеяння для іх рэалізацыі з мэтай дасягнення роўнасці, павагі і рэалізацыі правоў чалавека для людзей з інваліднасцю. У дапаможніку прадстаўлены польскі вопыт рэалізацыі канцэпцыі распрацоўкі мясцовых агенд.

Дапаможнік мае практычную каштоўнасць для прадстаўнікоў як мясцовых органаў улады, так і нацыянальных, сацыяльных, адукацыйных, медыцынскіх і культурных устаноў, якія працуюць у мясцовых супольнасцях, грамадскіх і бізнес-арганізацый, а таксама для ўсіх зацікаўленых грамадзянскіх актывістаў, а таксама для ўстаноў адукацыі, спецыялістаў сацыяльнай работы.

Скачать... downloads
Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.