BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Квіткі на "Тытанік" і падкоп пад будынак, якога няма

20.05.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Квіткі на "Тытанік" і падкоп пад будынак, якога няма
Універсітэт мусіць быць посткласічным і максімальна гнуткім, бо пакуль мы будзем адбудоўваць класічныя ўзоры, новая генерацыя пойдзе да тых, хто прапануе ім поспех на рынку працы, лічыць эксперт.

"ЕўраБеларусь" працягвае публікаваць меркаванні прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, большасць якіх днямі прысутнічалі на нарадзе грамадскіх аб’яднанняў датычна стварэння нацыянальнага ўніверсітэта.

Сёння сваімі думкамі дзеляцца сябры Беларускага калегіума - доктар тэалогіі і філасофіі, багаслоў і бібліст Ірына Дубянецкая, а таксама культуролаг, кінакрытык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў

І. Д.: - Мы жывем у час сусветнага крызіса ўніверсітэтаў і вышэйшай адукацыі. У нас ужо ёсць адзін галоўны ўніверсітэт, які сапраўды выконвае нейкія творчыя функцыі. У кожным выпадку, зрабіць яшчэ адзін універсітэт - нацыянальны - будзе на карысць, але праекты будуць абсалютна розныя. Калі казаць, што нешта робіцца ў гэтым напрамку, то калегіум працуе ўжо 17 гадоў. Напрыклад, галоўная акадэмічная падзея года - кангрэс даследчыкаў у Коўна - збірае самую вялікую колькасць людзей, якія гавораць па-беларуску: 400 чалавек у адным месцы аданачасова. Такога нідзе ніколі не было, а гэта зрабілі выпускнікі Беларускага калегіума.

Пяць гадоў Лятучы ўніверсітэт абмяркоўвае пытанне нацыянальнага вну. Галоўнае ў абмеркаваннях тое, што ўніверсітэты, якія былі да гэтага, сябе зжылі. Мы гэта бачым па Балонскім працэсе, які цалкам пайшоў на маркетызацыю, на тое, што чалавек рыхтуецца да рынку працы. А гэта задача зусім адрозніваецца ад іншай - быць тымі, хто трансфармуе сітуацыю ў краіне. Гэта зусім розныя задачы. І ў тым, і ў другім выпадку ўніверсітэт заўсёды - гэта не тое, што куе кадры для кагосьці і чагосьці, а гэта, перш наперш, супольнасць мысляроў, якія ў ім працуюць і штосьці трансфармуюць. І тады студэнты - гэта не самамэта, а частка працэсу.

Скажам, чым займаецца класічны ўніверсітэт: яго выкладчыкі даюць базавую, значную і вельмі важную інфармацыю. Сёння любы са слухачоў дастане з кішэні свій гаджэт і прачытае інфармацыю. Цяпер цалкам змяніліся ўмовы, задачы адукацыі. Мы гэтага яшчэ не адчуваем, таму што мы - гадаванцы класічнай ўніверсітэцкай сістэмы. І адзінае самае разумнае, што мы можам зрабіць - зразумець, што свет ужо іншы, і адукацыя іншыя. І гэта трэба абгаворваць.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Калі мы хочам рабіць сапраўды нейкія нацыятворчыя ўстановы, то без хаця б рамачнай канцэпцыі, інтэлектуальнай, нават няма сэнсу за гэта брацца. Калі мы хочам проста зрабіць што-небудзь добрае беларускае з наяўнымі сіламі, гэта можна, гэта будзе вельмі добра. Але гэта цалкам розныя ўзроўні мыслення, арганізацыі, патрабаванняў і адказнасці.

М. Ж.: - А як асабіста вы гэта бачыце, які з варыянтаў больш рэальны?

І. Д.: - У нас няма ўніверсітэта. З тым, што зараз Уладзімір Мацкевіч кажа пра гэта, нельга не пагадзіцца. У Беларусі няма ўніверсітэта - няма нацыятворчай, інтэлектуальнай, акадэмічнай супольнасці. І, канешне, яе рабіць трэба. Калегіум маленькі-маленькі, і ён гэта робіць, але ў яго сілы вельмі маленькія. Лятучы ўніверсітэт таксама робіць тое, што можа. Усе мы штосьці робім. І мы тут абмяркоўвалі, наколькі можам аб’яднацца. Мы ўсе кампліментарныя - робім тую самую справу, але заходзім з розных бакоў. Універсітэт, можа быць, тое, што з усіх бакоў і заходзіць. Але мы не можам кагосьці капіяваць, бо ўсе сарбоны, кембрыджы, оксфарды скончыліся, гэта ўсё адыйшло ў тым выглядзе, у якім яно было ад Сярэднявечча.

Яны цяпер усе трансфармуюцца. Асноўная трансфармацыя - скарачэнне адукацыі, яе маркетызацыя і прафесіяналізацыя. Гэта патоне. Ісці зараз гэтым шляхам - купляць квіткі на "Тытанік".  

Ісці трэба па перспектыве, якую мы можам сабе ўявіць і рабіць пад яе ідэал, а не пад наяўныя магчымасці. І тады наяўныя магчымасці падцягваць пад ідэал. Усё залежыць ад таго, што мы можам, чаго хочам і якія ідэі маем.

Калі проста зрабіць яшчэ адзін універсітэт акрамя ЕГУ, а ён быў некалькі гадоў супер-пляцоўкай, гэта таксама будзе добрая і карысная рэч. Але гэта будзе яшчэ адна з пляцовак, дзе можна штосьці рабіць, бо тое, што мы робім у Беларусі, адбываецца праз сілу, насуперак уладам. Ну, гэта ўсе мы ведаем.

М. Ж.: - Я не тэарэтык адукацыі, я практык - больш за двадцаць год выкладаю з пераменным поспехам і ў розных месцах, але тым не менш. Новая інстытуцыя не мусіць паўтараць памылак папярэдніх. У тым самым ЕГУ мы маем відавочна праблемныя кропкі, якіх варта пазбягаць. Звярніце ўвагу, з самага пачатку абмеркавання місіі ўніверсітэта першае пытанне было "А давайце акрэслім паняткі?". Як на мяне, гэта абсалютна не працуе ў нашай сітуацыі. Мы зноў пачынаем падзяляць суразмоўцаў на тых, хто разумее "правільна" і тых, хто "няправільна".

Мне падаецца слушнай агульная фармуліроўка, якую агучыў спадар Алег Трусаў: павінна з’явіцца тое, што працуе на краіну для таго, каб аб’яднаць сапраўды разнастайныя адукацыйныя праекты ў межах агульнай мэты. Пакуль гэтага хопіць.

Добра, што мы па-рознаму гэта бачым. Галоўнае, каб усё тое, што мы рабілі, працавала на краіну. Так, гэта гучыць абстрактна, але практыка падзеліць на тых, хто мае рацыю, хто слушна працуе, і хто не. Такім чынам, я бы не спрачаўся з нагоды тэрміналогіі. Самае памылковае, што мы можам зараз зрабіць, гэта пачаць тое, што рабілі ў дзяржаўнай сістэме адукацыі, а потым зрабілі ў ЕГУ: адбудоўваць вертыкаль улады. Я маю на ўвазе вертыкаль у кіраўнічым сэнсе, і ў сэнсе адукацыйным.

Вертыкальная адукацыя - гэта трансляцыя "праўды". Гэта смерць. Гэта насамрэч таталітарная сістэма адукацыі, тое, дзякуючы чаму мы маем у краіне тое, што маем. І гэта мае асабістае галоўнае пытанне да ЕГУ, які насамрэч фактычна вырабляе не грамадзян для новай свабоднай краіны, а канфармістаў празаходняй арыентацыі. І вось гэта - самае недаравальнае, гэта мой асабісты рахунак да гэтай структуры.

Таму трэба дакладна разумець: зараз мы не дзелім уладу. Мы не адсочваем "правільных" і "няправільных". Самае карыснае, што мы можам зараз зрабіць, гэта, па-першае, пагадзіцца з тым, што ёсць праблема, і, па-другое, паспрабаваць разам знайсці рашэнне. Не дзяліць партфель, не змагацца са сваімі!

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Мяне вельмі збянтэжыла, калі яшчэ нічога няма, толькі была агучана ідэя нацыянальнага ўніверсітэту, адразу пачалося "змаганне": чаго гэтага не варта рабіць, чаму гэтага не можа быць і чаму гэта будзе замінаць іншым. Спадарства, давайце разумець, на каго мы працуем: на сябе ці на краіну?

То бок, я лічу абсалютна неслушнай стратэгію, маўляў, нельга так рабіць. Мы ізноў пачынаем вайну. Яшчэ нічога не зрабілі, а ўжо пачынаецца маразм, ужо пачынаюць падкапваць гэты віртуальны будынак. Ды ня трэба! Давайце разам папрацуем!

Трэба зразумець, што мы адзін аднаму не замінаем. Мы - розныя, дзякуй Богу, з розным разуменнем патрыятызму, з розным стаўленнем да ўлады і гэтак далей. Але ж мы ўсе аднолькава любім краіну. Я запрашаю паспрабаваць рабіць посткласічны нацыянальны ўніверсітэт новай генерацыі. Нацыянальны ўніверсітэт 2.0, калі хочаце. І ён мусіць быць менавіта посткласічным, максімальна гнуткім, бо пакуль мы будзем адбудоўваць нейкія класічныя ўзоры, мы страцім на пэўны час і тую генерацыю новую, якая пойдзе не да нас, а да тых, хто можа прапанаваць ім зрабіцца больш паспяховымі на рынку паслугаў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео