BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы ФГС УП адбудзецца 4 лістапада ў Мінску

22.10.2013
Канферэнцыя Нацыянальнай платформы ФГС УП адбудзецца 4 лістапада ў Мінску
“Будучае Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства” - гэтай тэме будзе прысвечана чарговая Канферэнцыя Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці.

Чарговая канферэнцыя Нацыянальнай платформы будзе прысвечана пытанням развіцця дзейнасці Форума як аднаго з элементаў і зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства, будучаму праграмы пасля Саміта УП ў Вільні ў лістападзе 2013 года, абмеркаванню планаў актыўнасці Нацплатформы на бліжэйшыя месяцы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У кастрычніку 2011 года быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацплатформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. У лістападзе 2012 года была таксама прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.

 

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 31 кастрычніка 2013 года (уключна) даслаць Заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце: npbelarus.info.

 

Чакаем вас на Канферэнцыі!

 

Спампаваць запрашэнне

Спампаваць праграму Канферэнцыі

Спампаваць форму заяўкі

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео