BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

19.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
16 лістапада 2012 года на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была пынята Канцэпцыя развіццыя беларусскай Нацплатформы грамадзянскай супольнасці.

Глядзіце таксама відэазапіс Канферэнцыі Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці.

 

 

 

 

 

 

Канцэпцыя развіцця
беларускай Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

(2012-2014)

Тэкст зацверджаны на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, г. Мінск, 16 лістапада 2012 года

 

Усходняга партнёрства заключаецца ва ўзмацненні суб’ектнасці беларускай грамадзянскай супольнасці, а менавіта: у здольнасці выпрацоўваць, прадстаўляць і прасоўваць кансалідаваную пазіцыю Нацыянальнай платформы па найбольш важных пытаннях развіцця краіны ў дыялогу з зацікаўленымі бакамі.

1. Прэамбула. Гісторыя і актуальны стан

Кожная арганізацыя, супольнасць і ініцыятыва мае сваю тэматычную накіраванасць, працуе з пэўнымі мэтавымі групамі і кругам праблем. У той жа час ёсць праблемы і пытанні, якія тычацца грамадзянскай супольнасці ў цэлым і не могуць быць вырашаны ніякай з арганізацый і аб’яднанняў самастойна, якой бы магутнай такая арганізацыя ні была. Гэта пытанні нацыянальнага маштабу: агульных умоў дзейнасці і развіцця грамадзянскай супольнасці, зменаў у розных сферах жыцця грамадства, розных аспектаў міжнародных адносін. Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці неабходная менавіта для каардынацыі дзеянняў розных суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і фасілітацыі іх намаганняў, якія накіраваны на ўдзел у працэсе рэформ.

З улікам існуючых выклікаў і перашкод на шляху выканання мэтаў Усходняга партнёрства відавочнай з’яўляецца неабходнасць пашырэння парадку дня, паўнамоцтваў і стратэгічнага бачання значэння і ролі Нацыянальнай платформы. Гэта азначае ўключэнне ў спіс актуальных задач пытанняў, якія выходзяць за межы Усходняга партнёрства, але ад вырашэння якіх залежыць будучыня краіны, арганізацый грамадзянскай супольнасці і паспяховасць далейшых працэсаў трансфармацыі. Такое рашэнне можа быць прынята толькі на падставе шырокага абмеркавання і толькі Канферэнцыяй арганізацый-пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці з’яўляецца:

  • платформай агульных каштоўнасных падстаў (трыяда працэсаў: дэсаветызацыя - беларусізацыя - еўрапеізацыя), на якіх арганізацыі грамадзянскай супольнасці аб’ядноўваюцца для каардынацыі і ўзаемадзеяння;
  • платформай для камунікацыі і ўзгаднення пазіцый шырокага круга суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, для фармавання і прад’яўлення агульнай пазіцыі па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны;
  • платформай для кансалідаваных дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці, кансалідаваным суб’ектам, здольным сваім статусам і ўплывам падтрымаць і ўзмацніць ініцыятывы асобных структур і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на змены ў жыцці краіны для дасягнення агульных мэтаў.

Праграма Усходняга партнёрства, абвешчаная ў 2009 годзе, дала магчымасць пачаць працэс узгаднення і афармлення нацыянальнай суб’ектнасці грамадзянскай супольнасці ў адносінах з еўрапейскімі структурамі, беларускай уладай і грамадзянскай супольнасцю іншых краін. Рух у гэтым накірунку дазволіў стварыць Нацыянальную платформу грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Дзеянні грамадзянскай супольнасці Беларусі ўнеслі істотны ўклад у стварэнне сучаснай архітэктуры Форума грамадзянскай супольнасці і Усходняга партнёрства ў цэлым. Дзякуючы ініцыятыве і намаганням беларускай грамадзянскай супольнасці, нацыянальныя платформы краін УП, разам з іншымі інстытуцыянальнымі гульцамі (Еўракамісія, урады і парламенты краін-партнёраў і інш.), афіцыйна прызнаныя партнёрам па перамовах аб напрамках рэформ і еўрапейскай дапамогі краін Усходняга партнёрства. Прапанаваная беларускай дэлегацыяй ідэя "дарожных мап" была прынятая Форумам ГС УП (лістапад, 2010) і, у далейшым, афіцыйнымі структурамі Усходняга партнёрства (красавік, 2012) як фармат працы і маніторынгу поспехаў узаемадзеяння ЕС і краін-партнёраў. Кансалідаваная пазіцыя і ўзгодненыя дзеянні ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці дазволілі прадухіліць імітацыю грамадскага дыялогу і пабудову “вертыкальнай” сістэмы ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый і дзяржавы (жнівень-лістапад, 2010) у Беларусі.

З красавіка 2012 года Нацыянальная платформа актыўна ўдзельнічае ў працэсах і мерапрыемствах у рамках Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй, беларускімі палітычнымі структурамі і экспертнай супольнасцю.

Істотнае пагаршэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасля 19 снежня 2011 года, адмова ад дэклараванага дзяржавай курсу па лібералізацыі і дэмакратызацыі, згортванне беларуска-еўрапейскіх адносінаў замарудзілі, але не спынілі працэсы развіцця Нацыянальнай платформы. Актуальны стан Нацыянальнай платформы (да чэрвеня 2012 г.) характарызуецца наступнымі фактарамі:

  • распачаты працэсы інстытуцыялізацыі і структурнага афармлення платформы (абраны Часовы каардынацыйны камітэт, аформлены інстытут пастаяннага ўдзелу і далучэння арганізацый да Нацыянальнай платформы праз працэдуру падпісання Мемарандума аб узаемадзеянні);
  • працягваецца праца па падрыхтоўцы і рэалізацыі “дарожных мап” па асобных сферах і тэмах. Апошнія выступаюць змястоўным прадметам дыялогу з уладай па пытаннях рэформ (гл., у прыватнасці, дзейнасць Грамадскага Балонскага камітэта, “дарожная мапа” рэформ вышэйшай адукацыі, “дарожная мапа” рэформ у галіне культуры і г.д.);
  • паступова пашыраецца ўдзел у Нацыянальнай платформе суб’ектаў грамадзянскай супольнасці за кошт рэгіянальных удзельнікаў, уключэння ініцыятыў і структур шырокага спектру (58 арганізацый-пастаянных удзельнікаў платформы па стане на 15.11.2012);
  • адсутнічае Канцэпцыя і план дзейнасці Нацыянальнай платформы. Сярод удзельнікаў існуюць рознагалоссі з нагоды маштабаў і межаў дзейнасці Нацыянальнай платформы, застаецца няўзгодненай арганізацыйная структура Нацыянальнай платформы.

Далейшае развіццё Нацыянальнай платформы заключаецца ва ўзмацненні суб’ектнасці (актарызацыі) арганізацый грамадзянскай супольнасці не толькі ў рамках Усходняга партнёрства, але і ва ўнутрыбеларускіх адносінах, а таксама ў адносінах з іншымі знешнімі суб’ектамі - у тых выпадках, калі запатрабавана адзіная кансалідаваная пазіцыя і ўзгодненыя дзеянні.

У перспектыве неабходна рухацца ад Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства да Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, захоўваючы і развіваючы ўсе пазітыўныя напрацоўкі, пашыраючы маштабы і сферы дзейнасці, нарошчваючы ўплыў.

2. Падставы, мэты і прыярытэты развіцця Нацыянальнай платформы

У адпаведнасці з палажэннямі Мемарандума аб супрацоўніцтве ў рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

  • Нацыянальная платформа створана для развіцця ўзаемадзеяння, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
  • дзейнасць у рамках Нацыянальнай платформы грунтуецца на каштоўнасцях свабоды, незалежнасці, дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і нацэлена на ўключэнне Беларусі ў агульнаеўрапейскія палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя працэсы;
  • мэтай Нацыянальнай платформы з’яўляецца ўзмацненне інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства;
  • Нацыянальная платформа ў рамках вектару, зададзенага праграмай Усходняга партнёрства, ставіць сваёй задачай інфармаванне грамадзян Беларусі аб праграме ЕС "Усходняе партнёрстве", Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, іншых праектах і праграмах у сферы супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам, а таксама грамадзянскі маніторынг і экспертызу гэтых праектаў і праграм.

У стратэгічным развіцці Нацыянальнай платформы вылучаюцца наступныя прыярытэты:

  • пашырэнне маштабаў дзейнасці Нацыянальнай платформы для вырашэння пытанняў нацыянальнага маштабу не толькі ў рамках праграмы Усходняга партнёрства, але таксама ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам і іншых сумежных фарматах і тэмах беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, дзе патрабуецца прадстаўленне кансалідаванай пазіцыі;
  • пашырэнне і ўключэнне ў механізмы і працэсы ў рамках Нацыянальнай платформы шырокага круга суб’ектаў грамадзянскай супольнасці: супольнасцяў, ініцыятыў, аналітычных цэнтраў, недзяржаўных арганізацый, прафсаюзаў, асацыяцый наймальнікаў, грамадскіх арганізацый вернікаў і іншых добраахвотных аб’яднанняў грамадзян;
  • разгортванне шырокіх агульнанацыянальных праграм грамадзянскай супольнасці, якія ўзгадняюць і каардынуюць намаганні розных суб’ектаў па пераўтварэнням у розных стратэгічна важных сферах.

У кароткатэрміновай перспектыве (2012-2013 гг.) Нацыянальная платформа факусуе сваю дзейнасць на вырашэнні наступных задач:

  1. Узмацненне і развіццё пачатых работ па “дарожных мапах”, уключэнне гэтых работ у кантэкст Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі.
  2. Фармаванне ўстойлівай сістэмы адносінаў з асноўнымі суб’ектамі дэмакратычных сіл (палітычнай апазіцыяй, прафсаюзамі) па ўзгадненні агульных пазіцый і дзеянняў у рамках Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі (і іншых падобных фарматаў і ініцыятыў), а таксама агульнай стратэгіі дзеянняў унутры краіны.
  3. Пошук і ўстанаўленне доўгатэрміновых адносінаў з еўрапейскімі суб’ектамі за межамі Усходняга партнёрства (Савет Еўропы, АБСЕ і інш.), а таксама з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Еўропы і Расіі.
  4. Прасоўванне стратэгічных прапаноў ад імя арганізацый-членаў НП у рамках донарскай супольнасці і ў структуры прыняцця рашэнняў па распрацоўцы еўрапейскіх (і іншых) праграм падтрымкі і развіцця Беларусі.
  5. Падтрымка, развіццё і мультыплікацыя паспяховых ініцыятыў на базе Нацыянальнай платформы - прэцэдэнтаў выхаду на дыялог з дзяржавай па істотных пытаннях развіцця Беларусі.
  6. Ініцыяванне і запуск нацыянальных праграм грамадзянскай супольнасці з аўтаномнымі каардынацыйнымі органамі, якія складаюцца як з пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы, так і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, актыўных у адпаведнай сферы.
  7. Арганізацыйнае развіццё платформы:
  • забеспячэнне умоў і магчымасцяў для развіцця ініцыятыў па стварэнні рэгіянальных (абласных) платформ або іншых падобных фарматаў узаемадзеяння арганізацый грамадзянскай супольнасці на ўзроўні свайго рэгіёну, калі падобнага роду ініцыятыва будзе заяўлена з боку рэгіянальных арганізацый;
  • фармаванне пастаяннай каардынуючай структуры - Каардынацыйнага камітэта і (у выпадку неабходнасці) Сакратарыята Нацыянальнай платформы;
  • развіццё дзейнасці тэматычных працоўных груп, а таксама (пры неабходнасці) фармаванне дадатковых экспертных груп па падрыхтоўцы прапаноў ад Нацыянальнай платформы;
  • развіццё незалежнага інфармацыйнага вэб-рэсурса (сайта і т.п.) Нацыянальнай платформы, патрэбнага для правядзення больш эфектыўнай інфармацыйнай дзейнасці.

3. Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці Нацыянальнай платформы

Дзейнасць Нацыянальнай платформы грунтуецца на прынцыпах самаарганізацыі, інклюзіўнасці (уключанасці), празрыстасці, публічнасці і субсідыярнасці (гл. Мемарандум аб супрацоўніцтве).

Нацыянальная платформа аб’ядноўвае арганізацыі грамадзянскай супольнасці (НДА, ініцыятывы, супольнасці і г.д.), якія падзяляюць асноўныя каштоўнасці і мэты, заяўленыя ў Мемарандуме Нацыянальнай платформы.

Пастаяннымі (паўнапраўнымі) удзельнікамі Нацыянальнай платформы становяцца арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум Нацыянальнай платформы. Усе мерапрыемствы і дзеянні Нацыянальнай платформы таксама адкрыты для ўдзелу аб’яднанняў, якія не падпісалі Мемарандум, але якія прымаюць актуальныя мэты і задачы дадзеных мерапрыемстваў і дзеянняў.

Асноўны прынцып развіцця дзейнасці на базе Нацыянальнай платформы - ІНІЦЫЯТЫВА. Пастаноўка змястоўных задач і прапаноў на Нацыянальнай платформе - гэта справа ініцыятывы яе ўдзельнікаў. Нацыянальная платформа - гэта месца і магчымасць праявіць ініцыятыву і ўзмацніць яе за кошт кансалідацыі удзельнікаў платформы.

На падставе ініцыятывы пастаяннага ўдзельніка (удзельнікаў) платформы на яе базе пры неабходнасці могуць быць сфармаваны працоўныя групы, камітэты і іншыя формы ўзаемадзеяння, арганізаваны грамадзянскія кампаніі і г.д.

4. Структура Нацыянальнай платформы

Пастаянныя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія падпісалі Мемарандум аб узаемадзеянні ў рамках Нацыянальнай платформы, становяцца пастаяннымі ўдзельнікамі Нацыянальнай платформы. Пастаянныя ўдзельнікі маюць права голасу на канферэнцыях Нацыянальнай платформы, а таксама права абірацца ў каардынацыйныя органы Нацыянальнай платформы; адна арганізацыя-удзельнік НП, у незалежнасці ад яе памеру, геаграфічнага пакрыцця і юрыдычнага статуса, мае адзін голас.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы праводзяцца як мінімум адзін раз у год.

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы:

  • прымаюць рашэнні аб прыярытэтах і задачах развіцця Нацыянальнай платформы, зменах арганізацыйнай структуры;
  • абіраюць Каардынацыйны камітэт і яго Старшыню, заслухоўваюць і прымаюць справаздачу аб іх працы;
  • прадстаўляюць зваротную сувязь і справаздачы аб дзейнасці па рэалізацыі нацыянальных праграм і іншых актуальных ініцыятыў;
  • даюць рэкамендацыі для дэлегатаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі. Рэкамендуюцца арганізацыі, якія падалі заяўкі на ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і якія набралі найбольшую колькасць галасоў пры галасаванні. Каардынацыйны камітэт мае права ўключыць у рэкамендацыйны спіс 5-8 арганізацый (у залежнасці ад квоты Беларусі) для захавання балансу розных тыпаў арганізацый грамадзянскай супольнасці і паўнавартаснага прадстаўніцтва Беларусі ва ўсіх тэматычных групах Форума. Колькасць рэкамендаваных арганізацый-дэлегатаў Форума вызначаецца квотай Беларусі на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Канферэнцыя рэкамендуе да ўдзелу на 25-30 % больш арганізацый, чым намінальная квота).

Працоўныя сустрэчы і публічныя мерапрыемствы Нацыянальнай платформы арганізуюцца па меры неабходнасці і па ініцыятыве ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Каардынацыйны камітэт

Каардынацыйны камітэт Нацыянальнай платформы абіраецца Канферэнцыяй Нацыянальнай платформы на перыяд 1 год у складзе 7 чалавек (без жорсткай прывязкі да працоўных груп альбо падгруп Форума ГС УП альбо нацыянальных праграм). Для забеспячэння ратацыі ў рамках Каардынацыйнага камітэта быць абраным у яго члены і/альбо старшыні можна не больш за два тэрміны запар.

Выбары членаў Каардынацыйнага камітэта праходзяць шляхам вылучэння кандыдатаў з ліку пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы і адкрытым галасаваннем удзельнікаў Канферэнцыі па кожнай кандыдатуры. 7 кандыдатаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, становяцца членамі Каардынацыйнага камітэта і размяркоўваюць паміж сабой абавязкі ў рамках дадзенага органа. Нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ўваходзіць у Каардынацыйны камітэт па пасадзе. Такім чынам, у выпадку, калі Нацыянальны каардынатар не ўваходзіў у лік сямі выбраных членаў КК, Каардынацыйны камітэт павялічваецца да 8 членаў.

Каардынацыйны камітэт:

  • прадстаўляе пазіцыю Нацыянальнай платформы і выступае ад яе імя ў перамовах з іншымі суб’ектамі, уключаючы афіцыйныя мерапрыемствы ў рамках Усходняга партнёрства і Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі;
  • каардынуе дзеянні, якія робяцца ад імя Нацыянальнай платформы;
  • ажыццяўляе агульную каардынацыю работы дзеючых у рамках Нацыянальнай платформы адзінак: працоўных груп, нацыянальных праграм, пры неабходнасці - рэгіянальных платформ альбо экспертных груп, а таксама іншых магчымых ініцыятыў;
  • прадстаўляе рэкамендацыі дэлегатаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі ў мэтах захавання балансу розных тыпаў арганізацый грамадзянскай супольнасці і паўнавартаснага прадстаўніцтва Беларусі ва ўсіх тэматычных групах Форума.

Рашэнні Каардынацыйнага камітэта носяць рэкамендацыйны характар для арганізацый-пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Старшыня Каардынацыйнага камітэта

Старшыня Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы абіраецца Канферэнцыяй Нацыянальнай платформы на перыяд у 1 год. Выбары Старшыні Каардынацыйнага камітэта праходзяць шляхам вылучэння кандыдатаў з ліку абраных членаў Каардынацыйнага камітэта і адкрытым галасаваннем удзельнікаў Канферэнцыі па кожнай кандыдатуры. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў, становіцца Старшынёй Каардынацыйнага камітэта.

Старшыня Каардынацыйнага камітэта:

  • збірае паседжанні Каардынацыйнага камітэта па меры неабходнасці, але не радзей 1 раза ў тры месяцы;
  • старшынствуе на паседжаннях Каардынацыйнага камітэта; 
  • арганізуе працу Каардынацыйнага камітэта ў перыяд паміж паседжаннямі;
  • па ўзгадненні з Каардынацыйным камітэтам Старшыня:
    • прадстаўляе пазіцыю Нацыянальнай платформы і выступае ад яе імя ў перамовах з любымі іншымі суб’ектамі, уключаючы афіцыйныя мерапрыемствы ў рамках Усходняга партнёрства і Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі;
    • каардынуе дзеянні, якія робяцца ад імя Нацыянальнай платформы;
    • ажыццяўляе агульную каардынацыю работы дзеючых у рамках Нацыянальнай платформы адзінак: працоўных груп, нацыянальных праграм, пры неабходнасці - рэгіянальных платформ альбо экспертных груп, а таксама іншых магчымых ініцыятыў.

Нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Нацыянальны каардынатар рэкамендуецца Канферэнцыяй Нацыянальнай платформы. Непасрэднае абранне Нацыянальнага каардынатара адбываецца на чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ўдзельнікамі ад Беларусі. Працэдура рэкамендацыі праходзіць шляхам вылучэння кандыдатаў з ліку пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы, якія падалі заяўкі на ўдзел у сустрэчы Форума ГС УП і адкрытым галасаваннем удзельнікаў Канферэнцыі па кожнай кандыдатуры. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў, рэкамендуецца Нацыянальнай платформай удзельнікам чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці на пасаду Нацыянальнага каардынатара.

Нацыянальны каардынатар:

  • уваходзіць у склад Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы па пасадзе;
  • прадстаўляе Нацыянальную платформу ў Кіруючым камітэце ФГС УП;
  • ажыццяўляе камунікацыю паміж Нацыянальнай платформай і Кіруючым камітэтам ФГС УП і нацыянальнымі платформамі краін-партнёраў, іншымі структурамі ініцыятывы Усходняга партнёрства;
  • інфармуе Нацыянальную платформу, яе пастаянных удзельнікаў, а таксама іншых зацікаўленых суб’ектаў аб усіх важных падзеях, рашэннях і ініцыятывах, якія закранаюць інтарэсы Нацыянальнай платформы і яе ўдзельнікаў.

Сакратарыят

Сакратарыят ствараецца ў выпадку неабходнасці, па ініцыятыве Канферэнцыі Нацыянальнай платформы для забеспячэння рэалізацыі запланаваных дзеянняў на базе Нацыянальнай платформы.

Сакратарыят:

  • забяспечвае своечасовы распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці Нацыянальнай платформы і агульную камунікацыю ўнутры платформы;
  • спрыяе рэалізацыі мерапрыемстваў і дзеянняў, якія ажыццяўляюцца на базе Нацыянальнай платформы (канферэнцыі, слуханні, сустрэчы груп і т.п.).

Сакратарыят не мае кіраўніка і напрамую падпарадкоўваецца Кардынацыйнаму камітэту і яго Старшыні. У склад Сакратарыята на пастаяннай аснове ўваходзяць 2 чалавекі, прызначаныя Каардынацыйным камітэтам. У выпадку неабходнасці, па рашэнні Каардынацыйнага камітэта і Канферэнцыі Нацыянальнай платформы, склад Сакратарыята можа быць пашыраны.

5. Працоўныя фарматы дзейнасці Нацыянальнай платформы

Ключавымі фарматамі дзейнасці ў рамках Нацыянальнай платформы з’яўляюцца працоўныя групы і іх тэматычныя падгрупы, а таксама ў выпадку ініцыятывы - рэгіянальныя платформы. Гэтыя фарматы могуць спалучацца паміж сабой розным чынам, у залежнасці ад зместу і мэтаў. Усе рэгіянальныя платформы, працоўныя групы і тэматычныя падгрупы могуць самастойна вызначаць напрамкі і тэматыку сваёй дзейнасці, прызначаць каардынатараў альбо выкарыстоўваць іншыя формы самакіравання.

Без якаснага напаўнення зместам дзейнасці працоўных груп і тэматычных падгруп цяжка разлічваць на павышэнне аўтарытэту Нацыянальнай платформы як унутры Беларусі, так і ў міжнародных адносінах.

Рэгіянальныя платформы і працоўныя групы і падгрупы кіруюцца ў сваёй дзейнасці палажэннямі Мемарандума аб супрацоўніцтве і Канцэпцыяй (рэгламентам) дзейнасці Нацыянальнай платформы. Прынцып ініцыятывы захоўвае сваё пануючае значэнне над прынцыпам прадстаўнічасці. Магчымая сітуацыя, калі рэгіянальныя платформы ўзнікаюць толькі ў некаторых рэгіёнах Беларусі альбо тэматычныя групы толькі часткова пакрываюць парадак дня працоўных груп Усходняга партнёрства.

Працоўныя групы / тэматычныя падгрупы

Чатыры працоўныя групы дзейнічаюць для забеспячэння дзейнасці ў рамках Форуму ГС УП, а таксама для вырашэння iншых актуальных задач. Тэматычныя падгрупы, з’яўляючыся часткай працоўных груп, могуць мець альбо экспертны (правы чалавека, візавая фасілітацыя, адукацыя, развіццё малога бізнэсу, абарона навакольнага асяроддзя і т.п.), альбо інфраструктурны (інфармацыйная, аналітычная, рэгіянальная, перамоўная група) характар. Яны ўзнікаюць і дзейнічаюць па ініцыятыве арганізацый-удзельнікаў Нацыянальнай платформы (больш аднаго суб’екта) альбо Каардынацыйнага камітэта.

Рэгіянальныя платформы, у выпадку ініцыятывы па іх стварэнню, закліканы забяспечыць высокі ўзровень уцягнутасці рэгіянальных і мясцовых арганізацый у дзейнасць Нацыянальнай платформы, а таксама стаць механізмам магчымай рэгіянальнай каардынацыі.

6. Віды дзейнасці на базе Нацыянальнай платформы

Арганізацыі-ўдзельнікі Нацыянальнай платформы могуць ажыццяўляць на базе платформы розныя віды дзейнасці, сярод якіх найбольш тыповымі з’яўляюцца:

  • маніторынг і экспертыза, падрыхтоўка аналітычных дакументаў;
  • інфармацыйная дзейнасць;
  • рэалізацыя агульных акцый і кампаній;
  • разгортванне агульнанацыянальных праграм.

Нацыянальныя праграмы з’яўляюцца пэўнай інавацыяй для Нацыянальнай платформы, якая дазволіць забяспечыць доўгатэрміновае мэтапакладанне, адкрытасць і сінхранізацыю намаганняў удзельнікаў платформы, а таксама арганізацый, якія не ўваходзяць у Нацыянальную платформу. На папярэднім этапе развіцця Нацыянальнай платформы ўносіліся прапановы аб разгортванні такіх праграм, як:

  • Праграма фармавання грамадскай думкі (медыя-праграма)
  • Даследча-аналітычная праграма
  • Адукацыйна-асветніцкая праграма
  • Праграма грамадскага дыялогу
  • Праграма развіцця міжнародных адносін

Больш дакладнае апісанне механізму рэалізацыі нацыянальных праграм яшчэ трэба выпрацаваць. Разам з тым, ужо зараз можна вылучыць набор пэўных патрабаванняў да іх:

  • забеспячэнне рэалізацыі доўгатэрміновых мэтаў развіцця і змен у Беларусі з пазіцый грамадзянскай супольнасці, грунтуючыся на прапановах, распрацаваных у фармаце “дарожных мап”;
  • не пастаноўка мэтаў, а ўзгадненне вектару сумеснага руху;
  • не падтрымка разнастайнасці, а стымуляванне супрацоўніцтва ў рамках агульных выклікаў;
  • не падтрымка арганізацый, а ўмацаванне кампаній, кааліцый і іншых альянсаў (у тым ліку, міжсектарных);
  • развіццё інфраструктуры і ўстойлівасці прадэмакратычных сіл;
  • захаванне лёгкага, незабюракратызаванага фармату працы;
  • сумесны ўдзел арганізацый грамадзянскай супольнасці ў кіраванні праграмамі (як пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы, так і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці), здольных несці адказнасць за тыя ці іншыя стратэгічныя напрамкі дзейнасці і змены, якія ініцыююцца.

 

Спампаваць тэкст

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео