BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

30 студзеня ў Магілёве — лекцыя Валянціна Акудовіча "Спадчына Ігната Абдзіраловіча"

21.01.2016 Лятучы ўніверсітэт
30 студзеня ў Магілёве — лекцыя Валянціна Акудовіча "Спадчына Ігната Абдзіраловіча"
Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" і курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" працягвае цыкл лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча.

Разважаючы над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ "Адвечным шляхам", сучасныя філосафы наноў актуалізуюць іх у прасторы сённяшняй Беларусі — тым самым, падштурхоўваючы і нас да рэфлексіі нашага жыцця, жыцця нашай краіны паводле створанай Абдзіраловічам сістэмы каштоўнасцей.

Сваімі думкамі ўжо дзяліліся філосафы Павел Баркоўскі — у Гародні і Ігар Бабкоў — Гомелі.

30 студзеня 2016 года ў межах гэтага цыкла філосаф Валянцін Акудовіч прамовіць у Магілёве лекцыю "Спадчына Ігната Абдзіраловіча". Лекцыя адбудзецца ў "Коле сяброў" (завул. Чкалава, 16). Пачатак у 15.00. Запрашаем усіх зацікаўленых — уваход вольны!

Валянцін Акудовіч: Творачы зруйнуем

"Творачы зруйнуем" — гэтыя словы канцуюць эсэ Ігната Абдзіраловіча "Адвечным шляхам". Хаця на іх звычайна не звяртаюць увагі, альбо спалохана спяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт a priori ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут...

Толькі не будзем спехам залічваць нашага хлопца (лічы падлетка) у нігілісты. Бо хаця ў гэтым эсэ яго геніальным суаўтарам ужо была смерць, прамаўляючы "Творачы зруйнуем", ён прамаўляў адну з самых жыццялюбных ідэй, якія я хоць ад каго чуў.

Эсэ пабачыла свет у 1921 годзе (праз два гады Ігнат памрэ). На тую пару Еўропа і Расійская імперыя апынуліся згамаванымі да астачы сусветнай вайной і шматлікімі рэвалюцыямі. Усюды бяда, смерць ды енк. І ўсё гэта нарабілі самі людзі, каб вызваліцца ад даўно спарахнелых формаў жыцця дзеля ўжо сапраўды "светлай явы"...

Менавіта тады Ігнат, які і сам добра хапануў той калатнечы, кажа: не гарматамі ды ненавісцю трэба руйнаваць аджылае, якое хапае за ногі жывых. Яго трэба руйнаваць ствараючы новае. Тварыць і тварыць, без стомы, як без стомы цячэ рэчка. Адно ў такім разе, магчыма, збыткоўнымі стануцца войны ды рэвалюцыі...

Выглядае быццам і наіўна, але...

Пра іншыя лекцыі гэтага цыкла чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта і на старонцы ў Фэйсбуку

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліІрына Дубянецкая — у ВіцебскуМіхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей ДубавецБабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.

UPD,: Відэазапіс лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео