BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

19 снежня ў Гомелі — лекцыя Ігара Бабкова "Абдзіраловіч і беларуская традыцыя"

17.12.2015 Лятучы ўніверсітэт
19 снежня ў Гомелі — лекцыя Ігара Бабкова "Абдзіраловіч і беларуская традыцыя"
Акварэль Вячаслава Паўлоўца
Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і курсамі "Мова Нанова" ладзіць цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча, якія будуць прачытаныя ў пяці гарадах Беларусі.

Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ "Адвечным шляхам" і вялікай ідэі "ліючайся формы". Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачатак самастойнай беларускай традыцыи мыслення.

З аднаго боку, пачатак — радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе думаць традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч — гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да пачатку.

У межах Года беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт, у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і курсамі беларускай мовы "Мова Нанова", падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў — цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын і Валянцін Акудовіч. Лекцыі будуць адбывацца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародні, Гомелі, Віцебску, Маладзечне і Магілёве.

19 снежня, у суботу, у гомельскім тайм-кафэ "ФЛЭТ" (вул. Савецкая, 124) філосаф і паэт Ігар Бабкоў прамовіць лекцыю "Абдзіраловіч і беларуская традыцыя". Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па нумарах тэлефона: (+375 29) 6408812 (гомельскі каардынатар), (+375 29) 7422040 (мінскі каардынатар).

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІрына Дубянецкая — у ВіцебскуВалянцін Акудовіч — у МагілёвеМіхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей ДубавецБабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.

UPD.: Відэазапіс лекцыі Ігара Бабкова "Абдзіраловіч і беларуская традыцыя":

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео