BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя Ірыны Махоўскай "Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым"

14.12.2015 Лятучы ўніверсітэт
Адкрытая лекцыя Ірыны Махоўскай "Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым"
16 снежня Лятучы ўніверсітэт запрашае на апошнююю ў гэтым календарным годзе адкрытую лекцыю з серыі "Галоўнае пытанне".

Вусныя гісторыі пра жыццё існавалі спрадвеку, але легалізацыя штодзённага вопыту асобы як гістарычнай крыніцы адбываецца толькі ў ХХ стагоддзі, калі эмоцыі і паводзіны "маленькага чалавека" прызнаюцца важным ключом для разумення мінулага.

Што такое біяграфія? Літаральна — гэта апісанне жыцця. Але гэта заўсёды апавяданне, тэкст, які ўвасабляецца, калі чалавек расказвае аб сваім уласным жыцці. Захопленае ў нарацыю, жыццё становіцца інтэрпрэтацыйным цэлым, ствараючы сэнс таго, што насамрэч адбылося.

Як стасуецца фабула і сюжэт у аўтапрэзентацыі? Як чалавек выбірае жанр апавядання, упісваючы гістарычныя падзеі ва ўласнае жыццё? І як паразумецца з мінулым — гістарычным і асабістым?

16 снежня, у сераду, у межах серыі "Галоўнае пытанне" Лятучы ўніверсітэт запрашае на апошнююю ў гэтым календарным годзе адкрытую лекцыю. Кандыдат гістарычных навук Ірына Махоўская будзе прамаўляць на тэму "Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым".

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Нагадваем, што на сайце Лятучага ўніверсітэта змешчаны відэазапісы ўсіх лекцый — як серыі "Галоўнае пытанне", так і цыкла "Гораду і Свету", а таксама канспекты асобных лекцый.

Вашыя пытанні і прапановы скіроўвайце, калі ласка, да каардынатара лекцыйнай серыі на электронную скрыню: [email protected], ці патэлефанаваўшы на нумар: (+375 29) 7422040 (Юлія).

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Ірынай Махоўскай напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео