BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выдадзім "Цытатнік беларускага мыслення" разам!

25.11.2015 Лятучы ўніверсітэт
Выдадзім "Цытатнік беларускага мыслення" разам!
Кампанія "Цытуй сваё!" распачала збор сродкаў для выдання зборніка цытат праз платформу "Талакошт".

Кампанія заклікае беларусаў уключыцца ў супольную "матэрыялізацыю" нашага культурнага і інтэлектуальнага скарбу.

Кампанія "Цытуй сваё!" стартавала ў траўні 2015 года. Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў — Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, "Мова Нанова" — такім чынам звярнулі ўвагу беларусаў на тое, што мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. Думка мае характар пераемнасці. Аднак апошнім часам мы сталі "нацыяй склеротыкаў", быццам цалкам забыўшы тое, што было перад намі. Мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.

Кампанія "Цытуй сваё!" заклікала беларусаў згадаць найлепшыя ўзоры беларускай думкі і прадставіць іх шырокай публіцы. Падчас кампаніі арганізатары атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Была створаная галерэя дызайнерскіх цішотак. Склаўся фан-клуб беларускай думкі. Наступны крок кампаніі — выданне "Цытатніка беларускага мыслення".

Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд. А гэта значыць, што:

  • "Цытатнік" стане зручным спадарожнікам па дарозе ў вандроўку ці на працу. З ім згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі можна будзе дзе заўгодна;
  • "Цытатнік" будзе цудоўным падарункам як для аматараў беларушчыны, так і для тых, хто з беларускай культурай яшчэ не знаёмы. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі;
  • "Цытатнік" зойме годнае месца у любой бібліятэцы, бо адразу будзе і сховішчам думкі, і даведнікам з гісторыі культуры і ідэй.

Важна, каб выданне цытатніка стала такой жа народнай справай, як і збор слушных думак і вобразаў.

Кампанія "Цытуй сваё!" заклікае ўсіх, каму важна працягнуць ланцужок беларускай думкі і ўзбагаціць нашую культурную прастору, далучыцца да стварэння цытатніка справай і грашыма!

Збор сродкаў і прапаноў пра супрацоўніцтва ідзе на платформе "Талакошт".

Ведай думкі папярэднікаў!

Пагаджайся альбо спрачайся з імі!

Цытуй сваё!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео