BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

18 лістапада — адкрытая лекцыя Алега Дзярновіча

16.11.2015 Лятучы ўніверсітэт
18 лістапада — адкрытая лекцыя Алега Дзярновіча
Кадр з фільма "Кастусь Каліноўскі" (1927)
18 лістапада запрашам на адкрытую лекцыю Алега Дзярновіча "Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, "сялянскі правадыр" і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?"

Фільм "Кастусь Каліноўскі" быў створаны ў 1927 годзе рэжысёрам Уладзімірам Гардзіным, які зрабіў сабе імя ў кінематографе яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. Тое, што для здымкаў беларускага фільма быў запрошаны расійскі рэжысёр, зразумела — у Беларусі ў той час увогуле яшчэ не існавала кінематаграфічнай базы. Было дамоўлена пра часовае сумеснае выкарыстанне магчымасцей Ленінградскай кінафабрыкі. У выніку ў лютым 1927 года СНК БССР пастанавіў стварыць фабрыку "Белдзяржкіно" ў Ленінградзе ў памяшканні былога тэатра "Крывое люстэрка". Беларуская кінастудыя, якая пазней была названая "Савецкая Беларусь", працавала тут да 1939 года. Менавіта на ленінградскай базе "Белдзяржкіно" Гардзін зняў свайго "Кастуся Каліноўскага".

Трэба сказаць, што стужка мае вельмі выразны ідэалагічны пасыл. Галоўны герой фільма сапраўды ёсць правадыром сялянскага паўстання, і ў 1863 годзе ён супрацьстаіць як царскім карнікам, так і шляхецкім інсургентам. Увогуле, асобныя сцэны фільма вырашаны ў жанры баевіка — з перастрэлкамі і пагонямі, дзеі фільма адбываюцца на фоне прыгожай прыроды і ў атачэнні цікавай архітэктуры.

У драматургіі фільма адно з найбольш значных месц займае фінальныя сцэны смяротнага пакарання Каліноўскага. Як вядома, паўстанцкі правадыр быў публічна пакараны ў сакавіку 1864 года на гандлёвым Лукішскім пляцы ў Вільні. Але дзе можна было здымаць Вільню ў 1927 годзе? Пытанне не пустое. Сама Вільня знаходзілася на польскім баку мяжы, а класістычныя царскія прадмесці Пецярбурга стылёва не пасавалі да краявіду баракальнага горада. Такім чынам, застаецца знайсці старажытную вуліцу, прыдатную для ілюстравання вобразу даўняе Вільні...

Для нас сюжэты з Каліноўскім, савецкім кінафільмам і старажытнай вуліцай павучальныя — усё ў нашай гісторыі павязана. І той, хто паспрабуе з яе выкінуць нейкую частку, рызыкуе абваліць увесь дом. Прынамсі, наша памяць з гэтым не пагодзіцца. Ці пагодзіцца?

Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, разважаем разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам на лекцыі "Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, "сялянскі правадыр" і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?", якая адбудзецца ў сераду, 18 лістапада. Пачатак у 18.30.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Алегам Дзярновічам напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео