BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

25 кастрычніка ў Полацку — падвоеная прэзентацыя-дыскусія "Беларуская культура — прастора выбару?"

23.10.2015
25 кастрычніка ў Полацку — падвоеная прэзентацыя-дыскусія "Беларуская культура — прастора выбару?"
25 кастрычніка 2015 года ў Полацку адбудзецца незвычайная дыскусійная сустрэча, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.

Цэнтр еўрапейскай трансфармацы (ЦЕТ) супольна з Міжнародным кансорцыюмам "ЕўраБеларусь" запрашаюць культурніцкіх, грамадскіх, творчых дзеячаў, ініцыятывы і арганізацыі Полацка і Наваполацка на падвоеную прэзентацыю:

  1. Прадстаўленне вынікаў "Маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння", зробленага летась камандай ЦЕТ першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.

Акрамя ўласна вынікаў даследавання, эксперты ЦЕТ Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораў прапануюць абмеркаванне перспектыў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі. Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння? — цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.

  1. Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта "CHOICE" (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекта — "СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць" — ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці.

Каардынатары праекта шукаюць недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх прафесійных кампетэнцый.

Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.

Дата, месца і час правядзення імпрэзы: 25 кастрычніка (нядзеля). Полацк, Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак у 14.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео