BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя Ігара Бабкова "Пасля філасофіі"

12.10.2015 Лятучы ўніверсітэт
Адкрытая лекцыя Ігара Бабкова "Пасля філасофіі"
Фота Надзеі Савіч
14 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую адкрытую лекцыю ў серыі "Галоўнае пытанне".

У часы позняй мадэрнасці, калі адзінай легітымнай формай веды застаецца навука, шмат хто говорыць аб смерці філасофіі, аб сітуацыі "пасля філасофіі". Смерць філасофіі ў гэтым кантэксце не значыць, што філасофія знікае з універсітэцкіх раскладаў альбо перастае быць важнай часткай культурнай традыцыі. Гэта значыць, што перад абліччам эксперыментальнага прыродазнаўства філасофія так і не змагла адстаяць сваю апрычонасць, спецыфіку і мімікрыруе пад навуковасць, уцякаючы ад сваёй сутнасці.

Бертран Расел у сваёй працы "Гісторыя заходняй філасофіі" гаворыць пра філасофію як пра "нічыйную прастору" між навукай і рэлігіяй.

Навука трымаецца дакладнай веды, рэлігія абвяшчае пэўныя праўды, перададзеныя традыцыяй. Дакладнасць навукі заўсёды абмежаваная і, спрабуючы дайсці да скраю, мы непазбежна знаходзім сябе на мяжы. Між тым, што мы лічым ведай і тым няпэўным і невядомым, што разлягаецца з другога боку.

Гэтая прастора паміж вельмі адмысловая. Гэта мейсца няведання, але няведання пазітыўнага.

У гэтым няведанні свет застаецца з намі, але застаецца як таямніца, загадка.

Вядома, перад гэтай таямніцай мы можам змоўкнуць у містычным здзіўленні. Можам паспрабаваць уцячы ад гэтага стану няпэўнасці ў навуку альбо ў рэлігію.

Але можам і застацца. Сузіраць свет у здзіўленні і захапленні. Разважаць пра яго. Мысліць.

Гэта вельмі адмысловае мысленне, не вядомае ані навуцы, ані рэлігіі.

Разгортванне такога мыслення ў часе і ўтварае традыцыю філасофіі.

14 кастрычніка, у серяду, у межах серыі "Галоўнае пытанне" Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю філосафа Ігара Бабкова "Пасля філасофіі". Пачатак у 18.30.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео