BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усталюем помнік Рыгору Барадуліну супольнымі намаганнямі

27.05.2015
Усталюем помнік Рыгору Барадуліну супольнымі намаганнямі
Збор сродкаў на помнік народнаму паэту Рыгору Барадуліну працягваецца.

На папярэдні заклік падтрымаць гэты ганаровы чын адгукнулася вялікая колькасць нашых суграмадзян і беларусаў замежжа. Сабранай на сёння сумы ахвяраванняў хапіла, каб набыць частку матэрыялаў і распачаць вытворчасць помніка. У супрацоўніцтве з Ушацкім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. Згодна з зацверджанымі тэрмінамі, мантаж помніка плануецца завяршыць у жніўні-верасні 2015 года.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і ГМА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказваюць падзяку ўсім, хто дапамагае, і заклікаюць яшчэ раз усіх неабыякавых людзей далучыцца да пачэснай справы па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну!

Зрабіць гэта можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя яго ўнучкі:

ААТ "Беларусбанк", філіял 514, код 614, УНП 100420097,
код віду ўкладу 9004 (дамова дабрачыннага рахунка № 000039),
атрымальнік: Кліміна Дамініка Канстанцінаўна,
прызначэнне плацяжу: добраўпарадкаванне пахавання.

Ажыццявіць плацеж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дапамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінгу (выбраць "Плацяжы" - "Адвольныя плацяжы" - "Плацеж па рэквізітах" - нумар транзітнага рахунка: 3819382102369).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео