BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой!

09.02.2015
Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой!
24 лютага споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну.

У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. Творчасць Рыгора Барадуліна - гэта адлюстраванне нашай беларускай рэчаіснасці ва ўсіх яе шматлікіх праявах, гэта "залатая спадчына" беларускай культуры.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць - справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто любіць паэзію Рыгора Барадуліна, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ "Беларусбанк", філіял 514, код 614, УНП 100420079
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка № 000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа - добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінга (выбраць: "Плацяжы" - "Адвольныя плацяжы" - "Плацёж па рэквізітах").

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео