BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стань інспектарам акадэмічных правоў і свабод

14.10.2014
Стань інспектарам акадэмічных правоў і свабод
Парушэнні акадэмічных правоў і свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць.

Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце, які ў новым навучальным годзе аднаўляе маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

Важная ўмова еўрапейскай адукацыі - захаванне акадэмічных правоў і свабод. Студэнты - асноўны зацікаўлены бок у іх выкананні, але яны, у асноўным, і становяцца ахвярамі парушэнняў.

"Дзякуючы актыўнай працы валанцёраў маніторынга, за мінулы перыяд (студзень-травень 2014 года) мы атрымалі дастаткова інфармацыі для напісання першай маніторынгавай справаздачы. У першым паўгоддзі мы звярнулі нашу ўвагу на парадак выезда студэнтаў за мяжу, вынясенне дысцыплінарных спагнанняў, стан студэнцкага самакіравання, а таксама на такія важныя падзеі, як выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і Чэмпіянат свету па хакеі", - кажа прадстаўнік МПГ "Студэнцкая Рада", адзін з каардынатараў маніторынгу Марына Штрахава.

У Грамадскім Балонскім камітэце ўпэўненыя, што гэта толькі малая частка ўсіх парушэнняў. Таму ў новым навучальным годзе маніторынг аднаўляецца і пашыраецца. Яго мэта - атрымаць актуальную інфармацыю аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі ў ВНУ Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, нядаўнія выпускнікі, а таксама ўсе зацікаўленыя ў маніторынгу грамадскія актывісты.

Для таго каб далучыцца да маніторынгу ў якасці назіральніка, неабходна да 31 кастрычнiка запоўніць заяўку. Набор назіральнікаў ажыццяўляецца пастаянна, таму дасылайце заяўкі да ўсталяванай даты. Пасля запаўнення рэгістрацыйнай формы з вамі дадаткова скантактуюцца і вы зможаце атрымаць усе неабходныя інструкцыі. Для адабраных назіральнікаў будзе арганізавана навучанне.

Таксама прыняць удзел у маніторынгу можна проста запампаваўшы апытальнік або анкету. Запоўненыя формы трэба адправіць да 31 кастрычніка на адрас электроннай пошты: [email protected].

На сайце Грамадскага Балонскага камітэта можна знайсці ўсе дакументы, а таксама інструкцыі да апытальніка і анкеты, для таго каб было лягчэй іх запоўніць.

Анкету па індывідуальных парушэннях можна запоўніць таксама анлайн.

"Мы ўпэўненыя, што менавіта актыўная пазіцыя студэнтаў беларускіх ВНУ дапаможа зрабіць нашу адукацыю сапраўды еўрапейскай. Менавіта ўдзел - адзін з найважнейшых складальнікаў паспяховай адукацыі", - сказаў прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу і не будзе перадавацца трэцім асобам.

Усе пытанні па маніторынгу можна накіроўваць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Даведка:

Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім Балонскім камітэтам у партнёрстве з МПГ "Студэцкая Рада" і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео