BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Гінтаўтас Мажэйкіс

22.09.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Гінтаўтас Мажэйкіс
Фота: www.bernardinai.lt
26 верасня 2014 года ў межах цыкла "Urbi et Orbi" адбудзецца публічная лекцыя літоўскага філосафа Гінтаўтаса Мажэйкіса "Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні".

Лекцыю супольна лядзяць Лятучы універсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства - гэта трыкстэр. Ён ніколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць пакараныя. Сцвярджаючы ісціны і нормы, трыкстэр сам першым абвяргае і змяняе іх. Аднак падман трыкстэра не выступае супрацьлегласцю ісціны, ён - гульня, карнавал, дзе дабро і зло, высокае і нізкае мяняюцца месцамі. І ў гэтай гульні ствараецца прастора для творчасці, для стварэння новых каштоўнасцей і сэнсаў. Пасля трыкстэра заўсёды застаецца разнастайнасць, ён не дазваляе любым ісцінам, каштоўнасцям, аўтарытэтам усталяваць абсалютную ўладу над людзьмі.

Архетып трыкстэра - падманшчыка і спрытнягі - уласцівы ўсім міфалагічным сістэмам. Чаму чалавецтва стварыла гэты вобраз? Якія сацыяльныя функцыі ён выконвае і як можа быць прыдатным для асэнсавання сучаснасці разважае літоўскі філосаф, прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна) Гінтаўтас Мажэйкіс.

Лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса "Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні" адбудзецца 26 верасня 2014 года ў Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, корп. 6; праход праз вул. П. Броўкі). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі будзе дасяжная на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Напярэдадні з лектарам пагутарыў адзін з заснавальнікаў Лятучага ўніверсітэта, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Пра лектара:

Гінтаўтас Мажейкіс (Gintautas Mažeikis) - доктар філософскіх навук, прафесар, загадчык кафедры сацыяльнай і палітычнай тэорыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), кіраўнік магістэрскай праграмы "Сацыяльная і палітычная крытыка", а таксама даследчага кластэра "Практычная філасофія". Абараніў дысертацыю "Рэнесанснае сімвалічнае мысленне" на філасофскім факультэце Віленскага ўніверсітэта (1996). У аснову габілітацыі (habilitation) у Віленскім універсітэце (2008) была пакладзена манаграфія "Прагматыка і аналітыка філасофскай антрапалогіі". Аўтар шасці манаграфій (на літоускай мове). У цяперашні час займаецца стварэннем даследчай групы "Крытычная тэорыя і даследаванні".

Фота: live.tvdu.lt

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео