BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя Алеся Смалянчука "Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка"

22.09.2014 Лятучы ўніверсітэт
Адкрытая лекцыя Алеся Смалянчука "Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка"
Фота: TUT.BY
25 верасня 2014 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую адкрытую лекцыю з цыкла "Галоўнае пытанне".

У межах гэтага цыкла сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта напярэдадні навучальнага сезона прадстаўляюць свае роздумы і адказы на пытанні, на якія яны зважаюць як на найбольш важныя сёння.

Чацвёртую па ліку лекцыю пад назвай "Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка" прапануе гісторык Алесь Смалянчук. Адкрытая лекцыя адбудзецца ў Мінску 25 верасня, у чацвер. Пачатак у 18.30.

Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную форму ці напісаць на адрас электроннай пошты: [email protected], пазначыўшы назву лекцыі. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі.

У межах бягучага навучальнага сезона Алесь Смалянчук будзе весці ў Лятучым універсітэце курс "Уводзіны ў вусную гісторыю".

Праграму 2014-2015 навучальнага года ў Лятучым глядзіце тут. Запіс на ўдзел у курсах, школах і семінарах адбываецца да 25 верасня.

З парадкам правядзення адкрытых лекцый можна азнаёміцца па спасылцы.

Раней ужо адбыліся адкрытыя лекцыі Уладзіміра Мацкевіча, Ірыны Дубянецкай і Дзмітрыя Майбарады.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео