BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашаем на Агра-культурны фэст!

27.08.2014
Запрашаем на Агра-культурны фэст!
Галерэя "Ў", Грамадскае аб’яднанне "Экадом", Экалагічная ўстанова "Агра-эка-культура" і Экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фэст.

Мерапрыемства адбудзецца 30 жніўня 2014 года, як заўжды, на пляцоўцы Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а).

У праграме - закрыццё выставы "Мутуалістычныя стасункі", цікавыя прэзентацыі, майстар-класы, канцэрт, дэгустацыі і арганічныя прадукты ад беларускіх фермераў.

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях ды ўваход на выставу - вольны!

Праграма фэста:

  • 12.00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.

Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

  • 13.00 Андрэй Пахоменка. "Вада - аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады". Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.
  • 14.00 Вольга Шчыглінская. "Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай мінігаспадаркі". Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішч і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.
  • 15.00 Экскурсія па мастацкай выставе "Мутуалістычныя стасункі" з куратарам Наталляй Гарачай.
  • 16.00 Дыскусія "Экалагічнае мастацтва".
  • 17.30 Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.
  • 18.00 Канцэртная праграма.

Шчыра запрашаем!

Больш падрабязнасцей глядзіце тут: http://www.agracultura.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео