BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выставачны эка-праект "Мутуалістычныя стасункі"

07.08.2014
Выставачны эка-праект "Мутуалістычныя стасункі"
Галерэя "Ў", "Экадом" і "Агра-эка культура" прадстаўляюць выставачны праект па выніках штогадовага мастацкага эка-пленэра ў рамках ініцыятывы "Агра-Культурны Фэст'2014" - "Мутуалістычныя стасункі".

Трэцці год запар Галерэя "Ў", ГА "Экадом" і Установа "Агра-эка культура" ладзяць "Агра-Культурны Фэст" (2012 год, 2013 год) і выставу, прысвечаную праблемам экалогіі.

Сёлета пад навуковай назвай праекта хаваецца зварот мастакоў да самых непрыкметных з’яваў прыроды, паглыбленне ў гарманічны стан ды пошук самога сябе, як часткі агульнай экасістэмы. Мутуалізм (па-ангельску Mutual - узаемны) - шырока распаўсюджаная форма ўзаемакарыснага суіснавання. Арганізм, які ўступае ў мутуалістычныя адносіны, атрымлівае пэўныя перавагі. Менавіта ў кантэксце партнёрскіх зносінаў мастакі разглядаюць праблему дэзінфармаванасці чалавека ў пытаннях асяроддзя, экалогіі і наступстваў прывычнага сучаснаму чалавеку ладу жыцця.

Удзельнікамі выставы сталі восем беларускіх мастакоў: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Аляксандра Корзун, Анро, Дар’я Заічанка, Валянцін Борзды, Вікторыя ШчарбаковаBazinato, а таксама Мамука Джапарыдзэ з Грузіі.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам будзе прапанаваны перфоманс "Драм-н-Пікс, Піксельтранс і Экспрессіанісцкі мінімалізм на субпіксільным узроуні" Максіма Тымінько і гурта "Кароль пчол": гітара - Сяргей Пукст, бас-гітара - Дзьмітры Лось, барабаны - Максім Тымінько.

Праект завершыцца лекцыямі аб эка-арце ды экалогіі, экскурсіяй па выставе і "Агра-культурным Фэстам’2014", які згуртуе мастакоў, фермераў, эколагаў і гасцей фестываля у цікавай праграме. Сачыце за абвесткамі.

Адкрыццё выставы адбылося 7 жніўня. Яна будзе працаваць да 31 жніўня. Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео