BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Якаў Радына

08.04.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Якаў Радына
11 красавіка 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" выступіць матэматык Якаў Радына.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Якаў Радына

"ПОСПЕХІ І КРЫЗІСЫ МАТЭМАТЫКІ"

  11 красавіка ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць - настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка - гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка - гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і дзейнасці як выдатных, так і радавых матэматыкаў. Гэтая гісторыя звязана з развіццём іншых навук, культуры, мастацтва розных народаў - як вялікіх, так і малых. Зразумець гэтую ўзаемасувязь, вызначыць ролю і месца матэматыкі ў нашай культуры немагчыма , абыходзячы яе гісторыю.

11 красавіка 2014 года ў межах цыкла публичных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю матэматыка, прафесара, доктара навук Якава Валянцінавіча Радыны пад назвай "Поспехі і крызісы матэматыкі".

Гэта расповед пра самыя значныя дасягненні матэматыкі за ўвесь перыяд яе развіцця, пра крызісы, якія перажывае матэматыка з пачатку ХХ стагоддзя, і што чакае гэтую навуку ў будучыні. Якаў Валянцінавіч абяцае, што "на лекцыі не будзе ні адной формулы" і яна будзе цікавая нават далёкім ад матэматыкі людзям.

Лекцыя "Поспехі і крызісы матэматыкі", 11 красавіка 2014 года, Галерэя "Ў". Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Чытайце таксама інтэрв'ю з Якавам Радынай напярэдадні лекцыі.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео