BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Алесь Смалянчук

25.02.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Алесь Смалянчук
28 лютага 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" выступіць гісторык Алесь Смалянчук.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Алесь Смалянчук

"ПАЛЕССЕ І СКІРМУНТЫ"
(па матэрыялах вуснай гісторыі)

  28 лютага ў 18.30

Крэатыўная прастора "ЦЭХ"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 58/6)

 

Падчас публічнай лекцыі доктар Алесь Смалянчук прадставіць вынікі свайго шматгадовага даследавання роду Скірмунтаў.

Доўгі час гэтай тэмай цікавіліся толькі нешматлікія адмыслоўцы і цікаўныя людзі, пры гэтым факталогія была небагатай. Для шырокага ж грамадства гісторыя Скірмунтаў была малазнаёмай ці не знаёмай зусім. У той жа час з гэтым родам на Палессі звязана нямала цікавых фактаў і падзей: гэта, бадай, самы паспяховы прыклад прадпрымальніцкай дзейнасці ў тагачаснай Беларусі. У 1836 годзе Скірмунты стварылі суконную фабрыку, куды ехалі працаваць майстры з Францыі і Нямеччыны. Імя Скірмунтаў гучала і на палітычнай арэне - Раман Скірмунт у 1918 годзе на кароткі час узначаліў урад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Даследаванне Алеся Смаленчука грунтуецца на сумяшчэнні розных падыходаў: як традыцыйнага (праца з гістарычнымі дакументамі), так і новага, які толькі нядаўна ўвайшоў у практыку некаторых беларускіх гісторыкаў, - вуснай гісторыі. Менавіта выкарыстанне гэтага новага гістарычнага метаду і робіць працу асабліва цікавай і адметнай. Бо апытанне сведкаў не так даўно мінулай гісторыі дае нам не толькі новую факталогію датычна часу Рамана Скірмунта - часу зараджэння беларускага нацыянальнага руху. Тут, як кажа сам даследчык, падвоеная гісторыя: з аднаго боку, гэта запіс успамінаў, спроба стварыць пэўную нарацыю постаці Скірмунта, а з іншага боку - гэта даследаванне сённяшніх беларусаў, іх памяці, свядомасці, таго, як яна змянялася. Бо тое, што распавядаюць людзі, залежыць не толькі ад таго, што было 70-80 гадоў таму, але і ад таго, чым яны сёння жывуць, як успрымаюць жыццё.

Да якіх высноваў пра Беларусь пачатку ХХ стагоддзя, пра беларусаў пачатку XXI стагоддзя прыйшоў даследчык? Што з расповедаў пра нацыянальны рух на Беларусі праўда, а што міф? Нацыянальнае ці сацыяльнае - якімі прыярытэтамі жылі паспалітыя беларусы?

Запрашаем да разважанняў пра гэта разам з доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком. Лекцыя "Палессе і Скірмунты (па матэрыялах вуснай гісторыі)" адбудзецца 28 лютага (пятніца) у крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58/6). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Больш падрабязна пра лекцыю, лектара і вусную гісторыю - у спецыяльна падрыхтаваных напярэдадні лекцыі інтэрв’ю: "Гісторык Алесь Смалянчук: Скірмунты стварылі на Палессі наш Ліверпуль на Ясельдзе" і "Мінулае і сучаснасць у межах адной "гісторыі".

Нагадаем, што ў сакавіку ў Лятучым універсітэце пачнецца курс Алеся Смаленчука "Вусная гісторыя: тэорыя і практыка", на які яшчэ можна падаць заяўку.

UPD.: Відэазапіс лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео