BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Таццяна Шчытцова

10.12.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Таццяна Шчытцова
12 снежня 2013 года, у чацвер, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта выступіць прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова.

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" з'яўляецца суарганізатарам лекцыі.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Таццяна Шчытцова

"ЭКЗІСТЭНЦЫЯ Ў СІСТЭМЕ КААРДЫНАТ МАДЭРНУ:
ДА 200-ГОДДЗЯ АД НАРАДЖЭННЯ СЁРЭНА КІРКЕГОРА"

  12 снежня ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Кіркегора небеспадстаўна звязваюць з такім, некалі вельмі папулярным накірункам, як экзістэнцыялізм. Разам з тым хрэстаматыйная класіфікацыя вялікага дацкага мысляра як пачынальніка экзістэнцыялізму глыбока памылковая. Кіркегор сапраўды надаў слову "экзістэнцыя" новы канцэптуальны статус, аднак круг ідэй, звязаных з гэтым паняццем, мае больш універсальныя прэтэнзіі на значнасць, чым "джэнтэльменскі набор" экзістэнцыяліста. У 1962 годзе Нільс Тульструп (адзін з вядучых даследчыкаў творчасці Кіркегора таго часу), усведамляючы прынцыповую немагчымасць упісаць вялікага датчаніна да якіх бы там ні было школ або кірункаў, вызначыў яго як "the Complex of problems called Kierkegaard". Гэты "комплекс" цікавы не толькі з гістарычнага боку.

12 снежня 2013 года ў цыкле лекцый "Urbi et Orbi", якія Лятучы ўніверсітэт ладзіць пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова разважае пра сучаснасць ідэй вядомага дацкага філосафа Сёрэна Кіркегора. У аснове лекцыі ляжыць перакананне ў тым , што кола ідэй, праз якія Кіркегор артыкулюе сваё бачанне экзістэнцыі, схоплівае і пэўным чынам структуруе ключавыя праблемы ў самаразуменні мадэрнага суб’екта, актуальныя і сёння.

Лекцыя Таццяны Шчытцовай "Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кікегора" адбудзецца 12 снежня 2013 года ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30 у . Уваход вольны!

Азнаёмцеся таксама, калі ласка, з інтэрв’ю, якое Таццяна Шчытцова дала напярэдадні лекцыі.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео