BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Ірына Сухій

24.10.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Ірына Сухій
25 кастрычніка 2013 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта выступіць эколаг і грамадскі дзеяч Ірына Сухій.

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" з'яўляецца суарганізатарам лекцыі.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Ірына Сухій

"РЭЙМАНД КУРЦВАЙЛЬ СУПРАЦЬ ДЭНІСА МЕДАЎЗА, альбо БЕССМЯРОТНАСЦЬ УЖО Ў 2045 ГОДЗЕ ЦІ КРЫЗІС ЦЫВІЛІЗАЦЫІ - НОВАЕ СЯРЭДНЯВЕЧЧА"

  25 кастрычніка ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Што б мы ні казалі пра тое, што чалавек нашмат больш гарманічна адчувае сябе ў сваім натуральным асяроддзі - у прыродзе, рэаліі сённяшняга жыцця паказваюць, што нам дастаткова цяжка і складана было б адмовіцца ад усіх тых дабротаў, якія нам дало развіццё тэхналогій. Узяць нават самы звычайны прыклад: зусім нядаўна мабільны тэлефон быў практычна ўнікальным, сёння без яго не абыходзіцца нават самая пажылая бабуля. Пры гэтым мы рэдка аддаемся рэфлексіі таго, наколькі хутка, дзякуючы росту тэхналогій, нядаўнія фантазіі пісьменнікаў- фантастаў становяцца фактамі нашага жыцця. Не задумваючыся пра тое, якія наступствы могуць чакаць нас у будучыні, аднойчы раніцай мы можам прачнуцца і апынуцца ў зусім іншай рэальнасці - адрознай ад той, да якой мы прызвычаіліся.

З ростам тэхналогій адны звязваюць перспектывы развіцця чалавецтва і здабыццё неўміручасці , іншыя - выказваюць асцярогі і кажуць пра пагрозу знікнення чалавека як віду. Верагодна, тут не можа быць адназначных і прамых адказаў. Сапраўды, з аднаго боку, тэхналогіі могуць служыць на карысць чалавецтву: да прыкладу, дапамагчы ў вырашэнні многіх сучасных экалагічных праблем - такіх як выкід шкодных для навакольнага асяроддзя адходаў. Разам з тым, у выніку, мы можам апынуцца ў свеце, дзе чалавек ужо будзе не патрэбны - штучны інтэлект будзе жыць па сваіх правілах, для сябе. Людзі перастануць быць гаспадарамі гэтага свету, ператварыўшыся з жыхароў планеты ў жыхароў выдатных запаведнікаў. Ці хочам мы такой будучыні? Эколагі кажуць, што, на жаль, такая перспектыва значна бліжэй да нас, чым нам здаецца. Такія перасцярогі могуць падавацца чымсьці з вобласці фантастыкі і кіно. Але, як паказвае рэальнасць, фантазіі досыць хутка і нечакана для нас могуць стаць тэхналагічна ажыццяўляльнымі рэчамі.

Пра перспектывы будучыні нам прапануе паразважаць  эколаг, грамадскі дзеяч Ірына Сухій на бліжэйшай публічнай лекцыі цыкла "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта. У інтэрв’ю напярэдадні лекцыі спадарыня Ірына сказала: "У мяне няма адназначных адказаў на ўсе гэтыя пытанні і выклікі. Я прапаную на лекцыі разам паглядзець на нашу будучыню і прадставіць, чаго б мы хацелі. І, можа быць, потым паступова пачаць гэта рабіць".

Лекцыя Ірыны Сухій "Рэйманд Курцвайль супраць Дэніса Медаўза, альбо Неўміручасць ужо у 2045 ці крызіс цывілізацыі - новае Сярэднявечча" адбудзецца 25 кастрычніка 2013 года ў Галерэі "Ў", пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Азнаёмцеся таксама, калі ласка, з інтэрв’ю, якое Ірына Сухій дала напярэдадні лекцыі.

UPD: Відэазапіс публічнай лекцыі:

 

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео