BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацплатформа працягвае еўрапейскі шлях

19.11.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Нацплатформа працягвае еўрапейскі шлях
Акции / Фото
Грамадзянская супольнасць Беларусі, нягледзячы на дзеянні і бяздзейнасць беларускага рэжыму, павінна працягваць працаваць у рамках еўрапейскай інтэграцыі.

Пра гэта падчас канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заявіў старшыня каардынацыйнага камітэта НП Уладзімір Мацкевіч.

Як ужо паведамляла Служба інфармацыі «ЕўраБеларусi», адным з галоўных вынікаў канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП стала прыняцце канцэпцыі развіцця беларускай Нацплатформы. «З красавіка 2012 года Нацыянальная платформа актыўна ўдзельнічае ў працэсах і мерапрыемствах у рамках Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй, беларускімі палітычнымі структурамі і экспертнай супольнасцю», а «ў перспектыве неабходна рухацца ад Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства да Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, захоўваючы і развіваючы ўсе пазітыўныя напрацоўкі, пашыраючы маштабы і сферы дзейнасці, нарошчваючы ўплыў», гаворыцца ў прынятай канцэпцыі.

Сярод прыярытэтаў у стратэгічным развіцці Нацыянальнай платформы ў канцэпцыі значыцца пашырэнне маштабаў дзейнасці Нацплатформы для вырашэння пытанняў нацыянальнага маштабу не толькі ў рамках праграмы Усходняга партнёрства, але таксама ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам і іншых сумежных фарматах і тэмах беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, дзе патрабуецца прадстаўленне кансалідаванай пазіцыі.

Па выніках канферэнцыі яе ўдзельнікі таксама прынялі рэзалюцыю, у якой яшчэ раз падкрэслілі: «Мы разглядаем ініцыятыву ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» як значны і патэнцыйны інструмент дэмакратычных трансфармацый у краіне. Гэтая ініцыятыва тым больш важная і актуальная, што яна таксама з’яўляецца каталізатарам шэрагу працэсаў у межах Усходняга парнёрства. Віталі б пашырэнне ролі і ступені ўдзелу Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі».

Акрамя таго, падчас канферэнцыі асобная ўвага была ўдзелена мэтам і задачам беларускай дэлегацыі на чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца ў канцы лістапада ў Стакгольме.

«Многія распрацоўкі беларускіх экспертаў апынуліся вельмі карыснымі для нашых партнёраў па Ўсходнім партнёрстве, для краін, якія актыўна ўцягнутыя ў працэсы еўрапейскай інтэграцыі, - адзначыў Уладзімір Мацкевіч. - У гэтых краінах праграмы рэалізуюцца, а грамадзянская супольнасць гэтых краін актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм на нацыянальным узроўні. У нас такой магчымасці няма, таму фактычна мы працавалі ўвесь час на карысць нашых партнёраў у краінах Усходняга партнёрства. Але гэта не значыць, што мы без карысці выдаткавалі час. Мы шмат чаму навучыліся і гатовыя да таго, каб перанесці ўвесь цяжар інтэлектуальнай і аналітычнай працы з дарожных карт на распрацоўку і запуск нацыянальных праграм».   

Як зазначыў кіраўнік міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка, «адна з задач, якая была вырашаная на канферэнцыі, гэта пэўная арыентацыя будучых удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці ў Стакгольме. І прыняцце канцэпцыі развіцця дазволіць нам перавесці шматлікія намеры ў плоскасць дзейнасці, у тым ліку і ў дачыненні да рэалізацыі нацыянальных праграм у рамках ФГС УП».

Чацвёрты Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пройдзе ў Стакгольме 29-30 лістапада. Беларусь будзе прадстаўлена 23 няўрадавымі арганізацыямі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі беларускай Нацыянальнай платформы. Сярод іх - праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, рух «За свабоду», Беларускі хельсінскі камітэт, экалагічная арганізацыя «Экадом», Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, таварыства «Зялёная сетка», міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» і іншыя арганізацыі.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Беларусь, Мiнск, 16 лістапада 2012 года, фотасправаздача:

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео