BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”

19.07.2017 Яўгенія Бурштын
Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”
Радыё Рацыя
Сярод усіх прамоў дэлегатаў VII з’езду беларусаў свету, бадай, самай яскравай і запамінальнай стала прамова прадстаўніцы Згуртавання беларусаў Канады.

Як ужо паведамляла “ЕўраБеларусь”, у мінулыя выхадныя ў Мінску праходзіў Сёмы з’езд беларусаў свету, арганізаваны МГА Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. З’езд сабраў суайчыннікаў з 21 краіны самых розных поглядаў. Адметнасцю форума стала прысутнасць на ім міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, а таксама некаторых былых фігурантаў “справы патрыётаў”.

Сярод дзясяткаў прамоў дэлегатаў, бадай, самай яскравай і запамінальнай стала прамова прадстаўніцы Згуртавання беларусаў Канады Валянціны Шаўчэнкі. Спадарыня Валянціна наўпрост заявіла, што ва ўмовах, пакуль у Беларусі не пачнуцца дэмакратычныя трансфармацыі і становішча беларускай мовы не палепшыцца, канадскія суайчыннікі не бачаць магчымым супрацоўніцтва з афіцыйнымі беларускімі ўладамі.

“На жаль, як нам бачыцца з замежжа, не назіраецца ніякага руху ў бок дэмакратыі, не існуе механізму дэмакратычнай змены ўлады і пераемнасці палітычнай эліты. Стан беларускай мовы, якая мусіць быць дзяржаўнай у поўным сэнсе гэтага слова, вельмі сумны”, – прамовіла яна, выступаючы на з’ездзе.

“У такіх умовах асноўнай і адзінай формай узаемадзеяння Згуртавання беларусаў Канады і Беларусі сёння ёсць падтрымка грамадскіх арганізацый, якія працуюць на развіццё беларускай мовы і культуры, акцыі салідарнасці з тымі, хто абсалютна легітымна патрабуе зменаў. Таму што патрыётамі ёсць не тыя, хто моўчкі пагаджаецца з усім, што адбываецца ў краіне. Патрыётам ёсць той, хто хоча зменаў да лепшага, у каго душа баліць за родную мову, культуру і гісторыю”, – патлумачыла Валянціна Шаўчэнка.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў дэлегаткі, ці ўсе беларусы Канады падзяляюць агучаную ёй пазіцыю.

– Гэта пазіцыя Згуртавання беларусаў Канады – ідэалы 25 сакавіка (25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі. – ЕўраБеларусь.). Я падзяляю гэтую пазіцыю. У маім выступе не было заклікаў раз’яднання, была канстатацыя факта: што мусіць змяніцца прававая сістэма, з’явіцца дэмакратычная перадача палітычнай улады, шмат чаго яшчэ павінна змяніцца. Перш за ўсё Беларусь мусіць быць бел-чырвона-белай.

– Міністр Макей у сваім выступе на з’ездзе казаў шмат быццам бы правільных рэчаў. Як вы ацэньваеце яго словы?

– Пакуль я бачу, што гэта толькі словы. Таму што калі ў Навагрудку я пабачыла на расейскай мове надпіс «Приглашайте своих друзей в Великое княжество Литовское», я зразумела, што гэта ўсё ідзе зверху. Калі б адтуль рабіліся сур’ёзныя крокі па паляпшэнні сітуацыі з беларускай мовай, беларускай культурай, то, мне здаецца, і гэты надпіс быў бы на беларускай мове. Мне цяжка сказаць, бо я не адсочваю сітуацыю ў Беларусі ў гэтым плане, я больш сачу за сітуацыяй з палітычнымі вязнямі, з тымі хлопчыкамі, якія за кратамі. Мы стараемся дапамагчы ім, як можам, у тым ліку матэрыяльна. А тое, што робіцца ўрадам – у мяне вельмі дрэнны досвед працы з урадам, хоць са мной спрабавалі наладзіць кантакты нават у беларускай амбасадзе ў Канадзе. Я пакуль што не бачу, каб нешта рабілася. Пакуль што я бачу толькі словы. Я магу памыляцца, бо, як я падкрэсліла ў сваім дакладзе, гэта погляд з замежжа. Але ж мае размовы з людзьмі паказваюць, што становішча пакуль не вельмі лёгкае.

– Як вам удаецца на такой адлегласці падтрымліваць беларускіх палітвязняў?

– Мы заўсёды ладзім мітынгі, пікеты. Месяц таму мы зарганізавалі пікет “Патрыёт – не злачынца!” у цэнтры Таронта. 25 сакавіка ў нас таксама была імпрэза, і нават канадскае тэлебачанне нас здымала і паказвала па гарадскіх навінах. Там мы расказалі, што адбываецца ў Беларусі, што ёсць палітычныя вязні. Мы стараемся данесці да людзей і ўраду, што адбываецца ў краіне – і добрае, і нядобрае. Але ж галоўнае для нас – гэта палітычныя пытанні, палітычная воля кіраўніцтва нешта змяніць.    

– Чым увогуле жывуць беларусы Канады?

– Мы жывем у Канадзе ўжо 20 гадоў. Я паводле адукацыі матэматык-праграміст, муж – інжынер-электрамеханік. Я працую па спецыяльнасці, муж – не, але працуе добра. У нас двое ўжо даволі дарослых дзяцей. Мы рабілі вельмі шмат беларускіх імпрэз – як культурных, так і палітычных, і яны досыць доўга на іх хадзілі. У нас увогуле адбываецца шмат культурных падзей. У нас ёсць цудоўны фальклорны гурт “Яваровы людзі”, ёсць “Мова Нанова”, мы прайшлі пад буслом па таронтаўскіх вуліцах, адзначылі Купалле. Але ж мая старэйшая дачка жыве ў Нямеччыне, яна працуе архітэктарам, у малодшай дачкі таксама сваё асяроддзе. На жаль, гэта бяда ўсіх нашых суполак за мяжой – што дзеці не прыходзяць у беларускі рух. Але ж цяпер прыйшла цудоўная моладзь, іх дзеткі ходзяць у беларускую нядзельную школку – сустракаюцца, танчаць, спяваюць,гуляюць, вывучаюць беларускую мову. Яны такія цудоўныя, і ёсць надзея, што гэтыя дзеткі будуць працягваць тое, што мы перанялі ад заснавальнікаў нашага Згуртавання. Мы хочам працягваць тое, што пачалі старыя беларусы ў Канадзе, гэта наш маральны абавязак.

– Часта прыязджаеце ў Беларусь?

– Так, даволі часта – раз у два – тры гады. Але ж нам прасцей прывезці ў Канаду нашых бацькоў, каб яны там адпачылі. І ўсё ж мяне вельмі радуе Мінск: суніцы, журавіны (серыя бігбордаў “Смак беларускай мовы”. – ЕўраБеларусь.). Мінск вельмі прыгожы горад. Ён змяніўся і стаў цудоўным, у ім шмат адкрытай моладзі. Уся надзея на моладзь – што яны пераадолеюць гэтую застарэлую звычку хавацца і нічога не рабіць, “каб пранесла”. Ёсць надзея, што моладзь будзе актыўнай і зможа нешта змяніць.

– А ўсё-ткі, што вас асабіста прымушае захоўваць беларускія традыцыі ў замежжы, не асімілявацца з мясцовым насельніцтвам?

– Мяне нічога не прымушае! Мы асімілюемся з мясцовым насельніцтвам. Я працую мэнэджарам у буйнейшым канадскім банку, у мяне шмат канадскіх сяброў. Мы бярэм удзел у канадскіх фальклорных фестывалях. Але ж я беларуска! Вы паглядзіце: у Канадзе ёсць грэчаскі, італьянскі асяродкі, Таронта – такі шматкаляровы горад, там “варыцца” столькі культур! І кожнае асяроддзе мае сваю суполку. Вы думаеце, што чалавек, з’ехаўшы за мяжу, адразу становіцца канадцам? Ты нарадзіўся беларусам і ты ёсць беларусам. Мяне нічога не прымушае да гэтага: я люблю беларускую мову, спяваю беларускія фальклорныя песні, рускія рамансы, перакладзеныя на беларускую мову. Гэта гонар – быць беларусам.

– Але ж пра Беларусь так мала ведаюць, што часам нашым суайчыннікам за мяжой прасцей казаць, што яны з Расіі.

– Гэта слабая пазіцыя, хоць такога шмат. Але ў нашых дзяцей у школках усе ведалі, што яны з Беларусі. І калі ім казалі, што гэта Расія, яны крыўдзіліся. Усе суседзі ведаюць, што мы з Беларусі. Штораніцу я сядаю ў аўтобус, і мая сяброўка – карэнная канадка – ведаеце, як мяне сустракае? “Прывітанне”, “Добрай раніцы!” – яна навучылася. Калі я сыходжу з аўтобуса, яна кажа “да пабачэння”, ведае слова “дзякуй”. Яна ведае беларускую мову лепш, чым некаторыя беларусы! Калі Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію, першы, хто мяне павіншаваў – мая канадская сяброўка ў аўтобусе. Яна сказала: “Ты ведаеш, што ваша беларуска атрымала Нобелеўскую прэмію?” А мы не ведалі яшчэ. Калі маўчыш, то ніхто не будзе ведаць, што ты з Беларусі, а калі кажаш, ёй будуць цікавіцца.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео