Воскресенье 23 июля 2017 года | 09:49
  • бел / рус
  • eng

Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету

17.07.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

15 – 16 ліпеня ў Мінску праходзіў VII з’езд беларусаў свету, у якім узялі ўдзел 160 дэлегатаў з замежжа і 145 з Беларусі.

 З’езд беларусаў свету праходзіць раз на чатыры гады і ўздымае актуальныя пытанні развіцця беларускай нацыі, узаемадзеяння Беларусі і яе дыяспары. Тэмай сёлетняга з’езда стала “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”.

Макей: “Я згодзен са словамі Святланы Алексіевіч”

На форуме сабраліся беларусы не толькі з розных краін, але і розных перакананняў. Досыць сюрэалістычна выглядала прысутнасць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея (дарэчы, першага кіраўніка знешнепалітычнага, а не культурнага ведамства, які завітаў на з’езд) і яго прамова па-беларуску на фоне выгукаў “Жыве Беларусь!” у зале, а таксама былых фігурантаў “справы патрыётаў”, якія дапамагалі ў арганізацыйных пытаннях з’езда.  Апроч таго ў зале прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Вялікабрытаніі і Украіны, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік і намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Колішні прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое традыцыйна выступіла арганізатарам з’езду, Радзім Гарэцкі зазначыў, што сёлета ў Беларусі юбілейны год: мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 100-годдзе усебеларускага народнага з’езду, які стаў падмуркам абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі, а таксама 80-годдзе піку сталінскіх рэпрэсій.

Выступае Радзім Гарэцкі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская нагадала, што з першага з’езду беларусаў свету мінула амаль чвэрць стагоддзя. Сёння дзяржаўныя межы лёгка пераадольваюцца, інтэрнэт-камунікацыі дазваляюць беларусам яднаюцца ў інтэрнэт-супольнасці.

У сваю чаргу Уладзімір Макей зазначыў, што для яго вялікі гонар і задавальненне выступаць на гэтым важным форуме. “Так выйшла, што мы з вамі сёння жывем у розных краінах і культурным асяроддзі, але ёсць тое, што нас аб’ядноўвае – любоў да Беларусі і сваёй культурнай спадчыны”.

На думку міністра, толькі згуртаванасць і салідарнасць змогуць спыніць наступствы сучасных выклікаў.

“Ад 3 да 4 млн нашых суайчыннікаў пражываюць сёння за мяжой – гэта велізарная сіла. У нас адна мэта – умацаванне дабрабыту Беларусі. У кожнага з нас свой погляд на развіццё краіны. Я не заклікаю спяваць панегірыкі ўладзе. У гэтым вы можаце вызначыцца самі. Але кожны з нас на сваім месцы можа многае зрабіць дзеля ўмацавання і дасягнення нашай галоўнай мэты — не толькі ўмацавання, але і захавання незалежнасці нашай дзяржавы. Я згодзен са словамі Святланы Алексіевіч, якая сказала, што досыць Беларусі войн і рэвалюцый. Логіка канфрантацыі павінна адыйсці ў мінулае, настаў час логікі карпарацый”, – сказаў міністр.

Увогуле прамова Уладзіміра Макея была прасякнута канструктывізмам і патрыятызмам, заклікам захоўваць родную мову і культуру і сумесна працаваць на карысць краіны, што выклікала апладысменты ў зале. Ён нагадаў, што ў 2014 годзе быў прыняты закон “Аб беларусах замежжа”, а пры МЗС пачаў дзейнічаць кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.

“Беларусь – дыяспара”: як пабудаваць супрацоўніцтва

Доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНі колішні дэпутат Вярхоўнага Савета Валянцін Голубеў падзякаваў міністру за яго словы:

“Магчыма, упершыню мы гаворым аднолькавымі словамі пра Беларусь. Нам прыемна, што, што б там ні было, ідзе сігнал з беларускіх інстанцый працаваць разам на ўмацаванне незалежнасці нашай краіны”.

Выступоўца ўзгадаў вайну ва Украіне і звярнуў увагу, што ў гэтай сітуацыі пераможа толькі нацыя, і ў нашым выпадку, калі насельніцтва вызначыць сябе беларускім народам, – гэта буде найлепшай ахоўнай граматай для дзяржавы.

“Мы бачым тое станоўчае, што робіць дзяржава. Але шмат ёсць і праблем, якія трэба вырашаць. Мы лічым, што ў выніку недастатковай увагі з боку дзяржавы да пытання нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне склалася перавага ў бок русіфікацыі. Адсутнічае трывалая нацыянальная сетка адукацыі. За 25 гадоў так і не з’явілася беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы. Чыноўнікі гавораць у сваіх выступленнях па-руску і ўласным прыкладам агітуюць зусім не за беларускасць”.

Напрыканцы свайго вступу Валянцін Голубеў заклікаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары заставацца прамоўтарамі беларускасці за мяжой.

Кіраўніца МГА ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская закранула тэму закона “Аб беларусах замежжа”. Нарматыў юрыдычна замацоўвае тэрмін “беларус замежжа”, акрэслівае кампетэнцыі дзяржаўных інстытуцый. Аднак напярэдадні з’езду лабараторыя НОВАК на замову “Бацькаўшчыны” зладзіла апытанне, паводле якога беларуская дыяспара прыязна ставіцца да закона, але адзначае, што ён мае дэкларатыўны характар і мусіць быць падмацаваны падзаконнымі актамі наўпроставага дзеяння.

“Трэба сказаць, што беларускія дзяржаўныя структуры і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці крыху інакш ацэньваюць патэнцыял беларускай дыяспары. Калі дзяржструктуры больш цікавяць прамыя інвестыцыі, дапамога ў рэалізацыі тавараў, то грамадскія арганізацыі кажуць пра экспертызу, абмен ведамі, захаванне ідэнтычнасці і рэфармаванне Беларусі”, – зазначыла Алена Макоўская.

Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У развіцці стасункаў Беларусі і дыяспары мусіць быць комплексны падыход. Дыяспара можа быць адвакатам і дыпламатам, пасярэднікам у вырашэнні сацыяльных, культурных і эканамічных задач. У сувязі з гэтым “Бацькаўшчына” прапанавала прыняць на з’ездзе канцэпцыю развіцця супрацоўніцтва “Беларусь – дыяспара” да 2025 года. Паводле яе паспяховае супрацоўніцтва магчымае праз усталяванне даверу, мабілізацыю дыяспары, падтрымку дыяспары ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці, пашырэнне правоў і магчымасцяў дыяспары.

“Тое, што ў Беларусі мала хто па-беларуску размаўляе, дык нічога: прыедзем – навучым”

Апантаная даследчыца беларускага замежжа, кандыдат гістарычных навук, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка распавяла пра трансфармацыі, якія адбываюцца з беларускімі дыяспарамі ў свеце. Па яе словах, моцны іх рост адбыўся напачатку 1990-х гадоў. Дагэтуль беларускае замежжа складалася альбо з паваенных эмігрантаў, альбо з з этнічных беларускіх тэрыторый, якія апынуліся ў складзе іншых краін. Цягам апошніх 27 гадоў разнастайнасць беларускіх супольнасцяў у свеце працягвае павялічвацца. Пры гэтым найстарэйшыя беларускія арганізацыі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе падбіраюцца да 70-гадовага юбілею. Аднак існуе сутнасная розніца паміж старымі і новымі арганізацыямі беларускага замежжа. У той жа час яны сутыкаюцца з агульнымі выклікамі сучаснасці.

“Традыцыйнай праблемай усіх дыяспар з’яўляецца асіміляцыя, страта нацыянальнай ідэнтычнасці. Дыяспара існуе, пакуль супольнасць захоўвае сваю адрознасць, адметнасць у мясцовым грамадстве. Разам з тым гэтая праблема сёння актуальная і для беларусаў замежжа, і для суродзічаў у Беларусі”, – сказала Наталля Гардзіенка.   

Самы вядомы беларус Сібіры Алег Рудакоў выступіў з прамовай “Быць беларусам – цяжкая праца”. Паводле яго словаў, агульная колькасць нашых суайчыннікаў у Іркуцкай вобласці скарачаецца. Бо многія нашчадкі беларускіх прасяленцаў запісваюцца рускімі, губляючы сувязь з гістарычнай радзімай. Але цяга да каранёў, асабліва сярод моладзі, ёсць – трэба толькі працаваць над гэтым, перакананы Алег Рудакоў. Цяпер паўстае яшчэ адна праблема – засілле “лубачных беларускіх аб’яднанняў”, дзе няма ні традыцыйных святаў, песень, танцаў, дзе не гучыць беларуская мова.

“Яны не праводзяць беларускіх святаў. Сустрэчы ладзяць 8 сакавіка, каб павіншаваць жанчын, альбо на Дзень перамогі, каб адзначыць ветэранаў”, – канстатаваў выступоўца.

У такіх аб’яднаннях не імкнуцца вывучаць беларускія традыцыі, мову, рамёствы, аўтэнтычныя песні, танцы – а менавіта гэта выхоўвае шчырых беларускіх патрыётаў і прыцягвае моладзь.

“Даволі просты прыклад. На апошнім з’ездзе беларусаў Расіі толькі я і яшчэ адзін дэлегат казалі свае прамовы па-беларуску, астатнія – па руску. Больш за тое, калі я выказваўся, многія выказвалі незадаволенасць – маўляў, што ты – нармальна гаварыць не можаш?”

 Але з гэтым Алег Рудакоў сутыкнуўся не толькі ў стасунках з жыхарамі Расіі, але і Беларусі. Сёлета ў Іркуцк прыязджалі беларускія прадпрымальнікі і выказвалі непаразуменне: навошта размаўляць па-беларуску, бо ў Беларусі на мове збольшага ніхто не размаўляюць.

“У адказ я сказаў, што гэта наша адметнасць, праз яе мы адчуваем сувязь з продкамі і Радзімай. А тое, што ў Беларусі мала хто па-беларуску размаўляе, дык нічога: прыедзем – навучым”, – падсумаваў Алег Рудакоў, і гэтыя словы зала сустрэла апладысментамі.

Алег Рудакоў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Яшчэ адзін дэлегат з усходу, Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Сяргей Кандыбовіч паспрабаваў гаварыць па-беларуску, але ў выніку ўсё ж перайшоў на расейскую. Яго прамова зводзілася да таго, што ФНКА лічыць недапушчальным забыццё падзей Вялікай Айчыннай вайны. Сяргей Кандыбовіч перадаў “Бацькаўшчыне” сцяг “Бессмяротнага палка” Расіі.

Беларусы Канады адмаўляюцца супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі

Ад беларусаў Вялікабрытаніі выступаў Васіль Еўдакімаў, які без залішняй сціпласці заявіў, што беларуская суполка ў Вялікабрытаніі – адна з наймацнейшых. Ён распавёў, чым жывуць брытанскія суайчыннікі: ладзяць нацыянальныя святы – Купалле і Каляды, выхоўваюць у беларускім духу дзетак, займаюцца дабрачыннасцю – спансуюць выданне беларускіх кніг, адукацыю.

“Мы пабудавалі цудоўную царкву, якая прызнаная найлепшым будынкам у Лондане ў 2016 годзе. Я сам вельмі люблю гэтую царкву, мая душа ўзлятае ў ёй. Гэта першая драўляная царква ў Лондане з часу вялікага пажару 1666 года”, – адзначыў Васіль Еўдакімаў.

Выступ прадстаўніцы Згуртавання беларусаў Канады Валянціны Шаўчэнкі (інтэрв’ю з ёй неўзабаве з’явіцца на сайце “ЕўраБеларусі”) быў, бадай, самым крытычным на з’ездзе. Дэлегатка паведаміла, што на мяжы Беларусі і Украіны затрымалі архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслава Логіна.

“Самае галоўнае цяпер менавіта для мяне – што ўсе ўдзельнікі “справы Белага легіёну” ўжо на волі. І ў гэтым вялікая заслуга Ніны Шыдлоўскай”.

Згуртаванне беларусаў Канады – адна з найстарэйшых арганізацый беларусаў замежжа, якая налета адзначыць 70-годдзе. Яе заснавалі паваенныя эмігранты, якія шмат зрабілі дзеля Беларусі, знаходзячыся ў замежжы. У 1990-я гады актыўна дапамагалі ахвярам Чарнобылю, ладзілі культурныя і мастацкія імпрэзы, акцыі салідарнасці.

“Змяняюцца пакаленні, але галоўная ідэя – аб’яднанне беларусаў Канады пад ідэаламі 25 сакавіка – засталася нязменнай. Абсалютна відавочна, што ў сучасных умовах наша арганізацыя не бачыць магчымым падтрымліваць стасункі з дзяржаўнымі органамі ўлады. На жаль, як нам бачыцца з замежжа, не назіраецца ніякага руху ў бок дэмакратыі, не існуе механізму дэмакратычнай змены ўлады і пераемнасці палітычнай эліты. Стан беларускай мовы, якая мусіць быць дзяржаўнай у поўным сэнсе гэтага слова, вельмі сумны”.

Уладзімір Макей, які не збіраўся выступаць, усё ж адрэагаваў на словы Валянціны Шаўчэнкі. Ён выказаў меркаванне, што палітыка супрацьстаяння ні да чаго добрага не прывядзе. Ён нагадаў, што днямі Канада працягнула санкцыі ў адносінах да нашай краіны, але супрацоўніцтва дала значна больш, чым перыяд, калі Беларусь пэўны час жыла пад санкцыямі Еўразвязу.

“Мы павінны думаць аб самабытнасці, незалежнасці і нашай ідэнтычнасці. Толькі разам мы зможам зрабіць штосьці – не палітыкай канфрантацыі, а палітыкай дыялогу. Мы павінны рабіць усё, каб Беларусь не толькі жыла, але ўмацоўвалася і квітнела”, – сказаў міністр.

16 ліпеня ў касцёле Святых Сымона і Алены адбылася імша за дэлегатаў з’езду і ўсіх беларусаў замежжа, яго парафіі беларуская супольнасць Швейцарыі перадала прах вядомай мецэнаткі беларускага адраджэнцкага руху пачатку ХХ стагоддзя княгіні Магдалены Радзівіл

Дэлегаты з'езду. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Цягам другога дня дэлегаты працягвалі выступы, а таксама працавалі ў асобных секцыях. Напрыканцы з’езду прадстаўнікі дыяспары прынялі шэраг выніковых дакументаў. Сярод іх – згаданыя вышэй Аленай Макоўскай “Прапановы ў дзяржаўную стратэгію «Беларусь — дыяспара» на перыяд да 2025 года” (дакладней, іх канцэпцыю), а таксама зварот удзельнікаў з’езду да прэзідэнта і ўраду. Канцэпцыя ўключае ў сябе захады па распрацоўцы дзяржаўнай стратэгіі супрацоўніцтва Беларусі і дыяспары. На яе аснове павінна быць выпрацавана дзяржаўная праграма па працы з беларусамі замежжа, створаны дзяржаўны камітэт па справах беларусаў замежжа, адпаведная парламенцкая камісія, асобны аддзел па дыяспары пры МЗС, навуковы цэнтр па беларускай дыяспары ў Нацыянальнай акадэміі навук, культурны цэнтр. Вось толькі ці знойдуцца ў беларускай дзяржавы сродкі і жаданне на рэалізацыю гэтых прапаноў?..

Завяршыўся Сёмы з’езд беларусаў свету выбарамі новага кіраўніцтва “Бацькаўшчыны”. Кіраўніком згуртавання зноўку абраная Алена Макоўская. Фактычна аднагалосны пераабраны склад Вялікай Рады, куды ўваходзяць 50 жыхароў Беларусі і 50 беларусаў замежжа, большасцю галасоў абраны склад Малой Рады, якую прадстаўляюць 50 суайчыннікаў з Беларусі.

Другие новости раздела «Общество»

Дзеля выхаду да мора Беларусь гатовая ахвяраваць Палессем?
Дзеля выхаду да мора Беларусь гатовая ахвяраваць Палессем?
Эколагі і эканамісты пратэстуюць супраць будаўніцтва воднага шляху Е40, які злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, прайшоўшы ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.
Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”
Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”
Сярод усіх прамоў дэлегатаў VII з’езду беларусаў свету, бадай, самай яскравай і запамінальнай стала прамова прадстаўніцы Згуртавання беларусаў Канады.
Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету
Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету
15 – 16 ліпеня ў Мінску праходзіў VII з’езд беларусаў свету, у якім узялі ўдзел 160 дэлегатаў з замежжа і 145 з Беларусі.
Беларусь на последнем месте по количеству НПО в странах Восточного партнерства
Беларусь на последнем месте по количеству НПО в странах Восточного партнерства
В сравнении с другими странами региона Восточного партнерства, в Беларуси насчитывается наименьшее число общественных организаций как в абсолютных цифрах, так и в пересчете на 100 тыс. населения.
Таццяна Вадалажская: Універсітэт больш не “вішанька” на “торце” адукацыйнай сістэмы
Таццяна Вадалажская: Універсітэт больш не “вішанька” на “торце” адукацыйнай сістэмы
Месца Універсітэту ў сучасным свеце кардынальна мяняецца. Як і з кім выбудоўваць стасункі падчас “дажджу інавацый”?
Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах
Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах
В мае 2017 года Летучим университетом была проведена организационно-деятельностная игра с целью нахождения стратегии устойчивой коммуникации между субъектами инновационной деятельности в Беларуси.
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Вядучыя эксперты ў галіне клімата і энергетыкі сабраліся на адкрытай лекцыі-дыскусіі ў Мінску, каб абмеркаваць, як змяняецца клімат і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае дзейнасць чалавека.
Елена Тонкачева: Оценке ПА ОБСЕ беларусской ситуации крайне не хватает вопроса АЭС
Елена Тонкачева: Оценке ПА ОБСЕ беларусской ситуации крайне не хватает вопроса АЭС
Резолюция «Положение в Восточной Европе» с критикой Азербайджана, Беларуси и России принята и является рабочим документом ПА ОБСЕ, несмотря на ее отсутствие в итоговой Минской декларации.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 6, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 6, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 6, 2017.
Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі
Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі
Сёлета спаўняецца 25 гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай. У Мінску адбылася сустрэча з першай амбасадаркай Польшчы ў Беларусі Эльжбетай Смулковай.
Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества
Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества
Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.
Знос Асмалоўкі пад пытаннем: інвестара няма, а праект распрацаваны з парушэннямі
Знос Асмалоўкі пад пытаннем: інвестара няма, а праект распрацаваны з парушэннямі
Прэзентацыя праекта забудовы Асмалоўкі пераўтварылася ў балаган і патасоўку, людзі абураныя, што ім не далі выказацца, а грамадскія актывісты просяць адхіліць праект праз шэраг сур’ёзных парушэнняў.
Луч фонаря в темном подземелье
Луч фонаря в темном подземелье
Да, это я про Светлану Алексиевич. Талантливая, работоспособная, смелая, внимательная, скромная — у нее много достоинств.
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
13 июня в Музее-мастерской Заира Азгура в Минске в рамках проектного театра Центра "Арт Корпорейшн" состоялась премьера спектакля "ANTI[GONE]" режиссера Александра Марченко.
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Государственная система образования перестала быть монополистом: людям уже нужно больше, чем корочка об окончании вуза.
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Центр европейской трансформации подготовил аналитический обзор актуального состояния и условий деятельности организованного гражданского общества Беларуси.
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол лёсу сталічнай Асмалоўкі выклікаюць хвалю не толькі пратэстаў, але і крэатыву адносна развіцця квартала. Нечакана для ўсіх гэты раён стаўся месцам нараджэння грамадзянскай супольнасці.
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Дакладней, ужо пачалася. 15 чэрвеня, у Міжнародны дзень ветру, таварыства “Зялёная сетка” арганізавала прэс-тур у Навагрудскі раён, дзе мы ўбачылі, як актыўна развіваецца ветраэнергетыка ў рэгіёне.
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Центр европейской трансформации подготовил отчет по результатам исследования возможностей внедрения в регионах Беларуси механизмов для обеспечения реализации прав людей с инвалидностью.
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Скульптуры правадыроў — як дэкарацыі для антычнай трагедыі. Спектакль "Антыгона" рэжысёра Аляксандра Марчанкі паказалі ў музеі Азгура.
"Повестка 50": от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и "антисолидарность" местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Беларусь на последнем месте по количеству НПО в странах Восточного партнерства

В сравнении с другими странами региона Восточного партнерства, в Беларуси насчитывается наименьшее число общественных организаций как в абсолютных цифрах, так и в пересчете на 100 тыс. населения.

Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах

В мае 2017 года Летучим университетом была проведена организационно-деятельностная игра с целью нахождения стратегии устойчивой коммуникации между субъектами инновационной деятельности в Беларуси.