BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Перад “Маршам недармаедаў” у Оршы затрымалі журналістаў

12.03.2017
Перад “Маршам недармаедаў” у Оршы затрымалі журналістаў
TUT.BY
У Оршы праходзяць ператрусы ў актывістаў і журналістаў, якіх спрабуюць нейтралізаваць перад сённяшняй акцыяй.

Ператрусы ідуць у актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста Беларускага Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава. Да Сізінцава наведаліся два супрацоўнікі міліцыі, капітан Лаўрушкін і лейтэнант Шыбека з двума панятымі — шукаюць "фальшывыя купюры", паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Старшыню гарадской арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценка блакуюць дома: пасля 9-й раніцы сталі званіць і грукатаць у дзверы асобы ў цывільным у чорных шапачках. 

Па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайту оsha.eu Ігар Казмерчак, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Каля яго пад'езда дзяжурыць чорная машына.

Актывіста Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Даставілі ў аддзяленне міліцыі.

Тым часам на вакзале супрацоўнікі Аршанскага УУС на транспарце затрымалі журналістаў Адар'ю Гуштын і Сяргея Гудзіліна, якія прыехалі з Мінску. Іх даставілі ў апорны пункт, паведамляе сайт spring96.org.

У журналісткі "Народнай Волі" ў цягніку, калі яна ехала ў Оршу, правяралі пашпарт.

Таксама затрыманы рэдактар сайта "Народные новости Витебска" Сяржук Серабро. "Фармальна нас не затрымалі, а забралі для праверкі пашпарты ды адвялі нас у залю падвышанай камфортнасці на вакзале. Сказалі, што правяраюць ці не здзейснілі мы нейкія злачынствы", — распавёў Сяргей baj.by.

Дакументы для праверкі забралі і ў віцебскіх карэспандэнтаў tut.by Таццяны і Ігара Мацвеевых.

Як паведамляла "ЕўраБеларусь", сёння акцыі супраць дэкрэту №3 пройдуць у Бабруйску, Рагачове і Оршы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео