BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вольга Смалянка: Наша дзяржава часта забывае, што яна створана для народа, а не наадварот

01.12.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Вольга Смалянка: Наша дзяржава часта забывае, што яна створана для народа, а не наадварот
Ridus.ru
Якія сродкі мае грамадскасць, каб супрацьстаяць гвалту з боку сілавікоў, і ці прыйшоў час, каб пераглядзець крытэры вызначэння палітзняволеных?

Нядаўна грамадскасць абмяркоўвала міліцэйскую ўседазволенасць і становішча з палітзняволенымі ў Беларусі. У выніку былі створаны адкрыты зварот і электронная петыцыя на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з патрабаваннем навесці парадак ва ўнутраных органах і сыйсці ў адстаўку. Таксама прагучалі прапановы змяніць крытэры вызначэння палітвязняў. Ці можа грамадскасць спыніць гвалт з боку сілавых структур і як паразумецца з праваабаронцамі ў пытаннях з палітзняволенымі, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў дырэктара Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянкі.

– Наколькі дзейснымі ў нашых рэаліях могуць быць зварот грамадскасці і петыцыя з патрабаваннем адстаўкі міністра?

– Наша дзяржава часта забывае, што яна створана для народа, а не наадварот, і што прымяненне сілы магчыма толькі ў крайніх момантах, супрацоўнікі органаў унутраных спраў абавязаны імкнуцца нанесці як мага меншую шкоду жыццю, здароўю, гонару і годнасці грамадзяніна. У нас ёсць закон “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, які рэгулюе прымяненне сілы. І інфармацыя пра выпадкі злоўжывання сілай прадстаўнікамі ўнутраных органаў, якая апошнім часам з’яўляецца ў СМІ, турбуе праваабарончыя арганізацыі.

Безумоўна, грамадзяне маюць права выражаць сваю заклапочанасць сітуацыяй падобнымі зваротамі, але якой будзе рэакцыя на іх, прадказаць немагчыма.

Сярод іншых сродкаў уздзеяння на сілавыя структуры ў нас застаецца суд. Але ў нашай краіне няма дакладнага раздзялення ўладаў, таму ў многіх выпадках суд становіцца на бок сілавікоў.

– А што рабіць тым, хто трапляе ў канфлікты з АМАПам і міліцыяй на палітычнай глебе? Моўчкі цярпець маральныя і фізічныя здзекі і ў выніку ўсё адно апынуцца вінаватым, ці даць адпор, “загрымець” яшчэ больш сур’ёзна за “збіццё міліцыянта” і ў дадатак пазбавіцца магчымасці атрымаць статус палітзняволенага праз прымяненне сілы?

– Па-першае, палітвязнямі не прызнаюць проста так, гэта робяць групы праваабаронцаў. Па-другое, калі лакальныя аўтарытэтныя праваабарончыя групы прызнаюць чалавека палітвязнем, то гэта з’яўляецца фактарам для прызнання такога статуса і міжнароднымі арганізацыямі. Справа ў тым, што адзінага азначэння палітвязня няма, ёсць шэраг крытэраў, якімі праваабаронцы кіруюцца, калі вырашаюць, прызнаваць чалавека палітзняволеным ці не. Так, ёсць крытэры на ўзроўні ПАСЕ, а ёсць тыя, што выпрацавала група праваабаронцаў некаторых краін Усходняй Еўропы, у тым ліку праваабарончымі арганізацыямі Беларусі. Каб чалавека прызналі палітычным вязнем, павінен быць палітычны матыў абмежавання яго волі, ён павінен быць пазбаўлены свабоды, і яго дзейнасць павінна быць негвалтоўнай. Гэта далёка не ўсе чыннікі, і ўвогуле, кожны выпадак павінен разглядацца асобна.

Ёсць яшчэ крытэры Amnesty International, праўда, яны падзяляюць зняволеных паводле палітычных матываў на дзве групы: палітычныя вязні і вязні сумлення. Тэрмін “вязень сумлення” трапляе пад азначэнне “палітвязень”, але гэта больш жорсткае паняцце, вязням сумлення надзяляюць большую ўвагу.

– Так атрымалася, што меркаванне грамадскасці разыйшлося з меркаваннем праваабаронцаў: таго ж Андрэя Бандарэнку праваабарончыя арганізацыі палітвязнем не прызнаюць. Як гэта паразумець?

– Кіравацца распрацаванымі прынцыпамі, сумленнем і, яшчэ раз паўтаруся, абмяркоўваць кожную канкрэтную сітуацыю. Што датычыцца фармулёвак, крытэраў, то яны, вядома ж, таксама велічыня, якая не мяняецца. Але ўсё павінна абмяркоўвацца і мяняцца з пункту гледжання разумнасці, ненанясення шкоды іншым, а таксама з пункту гледжання правоў чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео