BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусi не палепшылася

18.11.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусi не палепшылася
Радыё Свабода
Палітыкі і грамадкія актывісты перагледзелі крытэрыі вызначэння палітзняволеных, абмеркавалі міліцэйскую і судовую ўседазволенасць і запатрабавалі адстаўкі кіраўніка МУС Шуневіча.

Апошнім часам у краіне абвастрыліся тэмы палітвязняў і міліцэйскай уседазволенасці. Гэтыя пытанні палітыкі, праваабаронцы і грамадскія актывісты абмеркавалі на чарговым форуме “Свабоду палітвязням” у Мінску.

– Ёсць пэўныя зрухі: Эдуард Пальчыс і Зміцер Паліенка вызваленыя, – распачаў мадэратар сустрэчы сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец. – Пачынаюцца суды над астатнімі, відаць, перад крэдытам МВФ хочуць вызваліць ці падвесіць на кручкі “хіміі” відавочных палітвязняў, але ніхто адкручваць гайкі назад не будзе.

Палітык дадаў, што справа са збіццём лідара “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча сведчыць пра тое, што ў любы момант можа пачацца гвалт.

– Я на ўсіх міжнародных сустрэчах паўтараю, што колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, – зазначыў былы палітвязень, палітык Мікалай Статкевіч. – Наконт спісу палітзняволеных: мы не павінны выключаць з яго людзей, якія альбо не апраўданыя, альбо ў якіх не скончыўся тэрмін пакарання. Хатняя “хімія” – гэта пакаранне, чалавек пад кантролем.

У той жа час, дадае Статкевіч, нельга ўключаць у гэты спіс людзей, якія проста пацярпелі ад беззаконня ўладаў, бо такіх – тысячы, але не ўсе яны свядома змагаліся за грамадскія і палітычныя правы.

Старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч звярнуў увагу, што ва ўмовах гандлю рэжыма з Еўропай, нават калі ўзровень крымінальнага пераследу актывістаў зменшыўся, яму працягваюць падвяргаць людзей, якія не знаходзяцца ў першых палітычных шэрагах. Да таго ж інтэнсіфікаваўся адміністрацыйны пераслед, і людзі баяцца пратэставаць, бо не могуць аплачваць вялізныя штрафы.

– Атмасфера страху ў разуменні рэжыма мусіць быць захавана, – падсумаваў Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што важна як мага шырэй распаўсюджваць гэтую інфармацыю і выказваць салідарнасць з пацярпелымі.

На думку былога суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаіла Пастухова крытэры прызнання чалавека палітвязнем трэба пашырыць з улікам беларускай спецыфікі і ўключыць у лік палітзняволеных асоб, палітычна рэпрэсаваных у адміністрацыйным парадку. Бо ўлады спрабуюць закамуфляваць палітычны пераслед рознымі сродкамі – правакацыямі, забаронамі кантактаваць з адвакатамі і інш.

Праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Беларусі – перадусім Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі камітэт – аспрэчваюць прапанаваны грамадскасцю спіс з 16 палітвязняў аргументам, што не ўсе з іх адбываюць тэрміны ў зняволенні. Да таго ж, калі асоба здзейсніла правапарушэнне супраць асобы, за выключэннем выпадкаў абароны і крайняй неабходнасці, яна не можа прызнавацца палітзняволенай.

Удзельнікі форуму не пагадзіліся з такой пастаноўкай пытання, бо паколькі бязмежжа міліцыі і АМАПу пры затрыманнях расце, часам немагчыма іншым чынам абараніць сваё жыццё і годнасць, апроч як адказаць супрацівам. Адметна, што раней праваабаронцы кіраваліся крытэрамі вызначэння палітзняволеных Рады Еўропы, дзе не было такой агаворкі. На форуме прагаласавалі за тое, каб вярнуцца да гэтых крытэраў, а таксама каб і асобы, што адбываюць хатнюю “хімію”, засталіся ў спісе палітвязняў. Апроч таго, удзельнiкi мерапрыемства ўхвалілі прапанову Міхаіла Пастухова ўвесці азначэнне палітрэпрэсаваных, адміністрацыйна асуджаных па палітычных прыкметах.

– Рэпрэсіі ў Беларусі цяпер носяць эканамічны характар у выглядзе штрафаў, – зазначыла актывістка Наталля Гарачка-Басалыга.– Яны працягваюцца, проста ў іншым ракурсе. Але для грамадзян эканамічныя рэпрэсіі яшчэ больш істотныя, чым некаторыя іншыя, бо значна знізіўся ўзровень жыцця ў краіне.

– Мы на сустрэчах з прадпрымальнікамі абмяркоўваем, што трэба рыхтавацца да маштабных акцый грамадзянскага супраціву – не плаціць падаткі і выходзіць пратэставаць, – выказаўся прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч. – Трэба на месцах размаўляць з людзьмі. Мала хто пагаджаецца, але іншага выйсця няма.

Актывістка Ганна Шапуцька згадала, што цяпер ад пераследу пакутуюць людзі, якія раней не былі заўважныя на палітычнай арэне. Яна прывяла прыклад нядаўніх ператрусаў у футбольных заўзятараў, якія, на яе думку, адбыліся “не проста так”.

Праваабаронца Алег Волчак нядаўна вярнуўся з ЗША, дзе выступаў адносна сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі.

– У лютым стаіць пытанне па зняцці санкцый з Беларусi. Наша пазіцыя – пакінуць санкцыі і рыхтаваць спіс суддзяў, адносна якіх зноў трэба ўвесці візавыя абмежаванні. Бо сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася, я не бачу ніякіх прасветаў. Нават на прыкладзе сітуацыі з Кондрусем – чалавек рэжа вены ад бяссілля, ці з Дашкевічам – у АМАПаўцаў сарвала катушку. Трэба рабіць спіс АМАПаўцаў і апублічваць. Таксама прапаную не ленавацца, са скаргамі дайсці да Вярхоўнага суда і пасля накіраваць іх у Камітэт па правах чалавека ААН.

Падчас сустрэчы быў створаны грамадскі камітэт супраць міліцэйскага беззаконня.

Закранулі апошнія гучныя судовыя справы Уладзіміра Кондруся, на дапамогу сям’і якога збіралі грошы, і мытніка з Астраўца Алеся Юркойця, суд над якім пачнецца сёння ў Палацы правасуддзя.

Напрыканцы ўдзельнікі падпісалі калектыўны зварот на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, у якім запатрабавалі ад міністра навесці парадак ва ўнутраных органах і падаць у адстаўку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео