BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Крывалап: Купляйце беларускае, альбо Што рабіць, калі заўтра ніколі не наступіць

12.11.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Аляксей Крывалап: Купляйце беларускае, альбо Што рабіць, калі заўтра ніколі не наступіць
Дзіўным чынам у нашай краіне святкуецца Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і абсалютна паспяхова будуецца грамадства спажывання.

У межах цыкла Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь” і Лятучага ўніверсітэту  "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” адбылася адкрытая лекцыя культуролага Аляксея Крывалапа “Купляйце беларускае, альбо Што рабіць, калі заўтра ніколі не наступіць?”

Добра знаёмы кожнаму беларусу слоган “купляйце беларускае” пераўтварыўся ў своеасаблівы інтэрнэт-мем, які жыве асобным жыццём. І калі з гэтым  пасылам усё больш-менш зразумела, то што значыць пастаноўка пытання пра заўтра, якое можа не наступіць? Гэта лектар паспрабаваў патлумачыць, і мімаволі спарадзіў яшчэ больш пытанняў у аўдыторыі…  

Выступоўца адштурхоўваўся ад думкі з лекцый Уладзіміра Мацкеіча і Сяргея Сахарава пра тое, што мы ўвесь час чакаем навінаў.  Гартаючы стужку ў Фэйсбуку, чытаючы сайты, мы чакаем нейкую “галоўную” навіну. І яна, такое сімвалічнае “заўтра”, усё ніяк не наступае. Жывучы ў грамадстве спажывання, мы гэткім жа спажывецкім чынам ставімся і да медыя. Аляксей Крывалап звярнуў увагу, што пры гэтым у плане карыстання тэхналогіямі абсалютна адсутнічае пытанне мовы (у прыватнасці, беларускай пры карыстанне пошукавымі сістэмамі).

– Атрымліваецца замкнёнае кола: мы спрабуем дачакацца моманту, калі людзі пачнуць нешта шукаць (у інтэрнэце.  – ЕўраБеларусь) на мове, і тады медыя стануць беларускамоўнымі. Але гэты час можа ніколі не наступіць, і мы рызыкуем застацца ў сённяшнім дні. Сітуацыя не змяняецца, таму што не змяняюцца нашы паводзіны спажывання, – робіць акцэнт на простых ісцінах лектар.

Ці зможам мы пры такім раскладзе знайсці падставы для аптымізму адносна будучыні беларускіх медыя? І калі яны захаваюцца, то ў якім выглядзе? – задаўся пытаннямі культуролаг. У сувязі з гэтым ён паспрабаваў вызначыць, якім чынам змяняюцца асаблівасці спажывання інфармацыі і як у дадзенай сітуацыі фармуецца наша ідэнтычнасць.

– Дзіўным чынам у нашай краіне святкуецца Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і абсалютна паспяхова будуецца грамадства спажывання, – прапануе паразважаць над недарэчнасцю лектар.

Але калі ўмоўна ўсё можна патлумачыць праз спажыванне, як суаднесці яго з мовай? Ці можам мы казаць пра спажыванне мовы?

Па-першае, варта дадаць яшчэ колькі слоў пра медыя. Хоць яны з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі, спажываем яе мы ўсё ж вельмі індывідуальна. І тут нельга не прызнаць, што наша спажыванне ў значнай ступені мае пасярэдніцтва іншых арганізацый ці асоб (напрыклад, сацыяльныя сеткі).

– Узнікае пытанне: наколькі гэта з’яўляецца нашай індывідуальнай практыкай? Наколькі гэта нашы жаданні – напісаць пост, сабраць 1000 лайкаў ці завесці 1000 фрэндаў? Бо калі ў нас няма доступу да тэхналогій, то і гэтых жаданняў у нас няма, – гаворыць Аляксей Крывалап.

На яго думку, такая практыка спажывання не дазваляе нам будаваць супольнасць, бо мы спрабуем адрознівацца. У дачыненні да матэрыяльных рэчаў мы выкарыстоўваем спажыванне, каб паказаць свой статус. Але што адбываецца ў выпадку спажывання медыя ці мовы? Ці тут мы таксама мусім адпавядаць нейкім “трэндам”?

Так паступова лектар падыйшоў да пытання ці магчыма змяніць медыя праз змены паводзін аўдыторыі? Напрыклад, чаму не ўсе беларускія карыстальнікі ўсталёўваюць беларускую раскладку ў сваіх смартфонах? А між тым гэта – першы крок да таго, каб змянілася наша практыка спажывання. І пытанне тут не ў навязванні мовы, а ў тым, якім чынам стварыць умовы, каб у людзей з’явілася ўнутраная патрэба для гэтага. Але мы ўвесь час чакаем, што нехта зробіць гэта за нас – і так можна чакаць бясконца.

– Для зменаў у медыясферы патрэбна не чытаць толькі беларускамоўныя выданні, а ствараць новыя праекты, звязаныя з індывідуальнымі практыкамі спажывання, – завяршыў выступ Аляксей Крывалап.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео