BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзяржаўныя тэлеканалы праігнаравалі Нобелеўскую лекцыю Алексіевіч

08.12.2015
Дзяржаўныя тэлеканалы праігнаравалі Нобелеўскую лекцыю Алексіевіч
nn.by
З дзяржаўных СМІ Беларусі Алексіевіч згадала толькі «СБ — Беларусь сегодня», але і тая абмежавалася шасцю радкамі і не дала ніводнай цытаты з лекцыі.

Учора лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2015 года беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч выступіла з Нобелеўскай мемарыяльнай лекцыяй па літаратуры ў Шведскай Акадэміі.

Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы цалкам праігнаравалі гэту падзею, піша "Радыё Свабода". З друкаваных СМІ толькі орган адміністрацыі прэзідэнта «СБ — Беларусь сегодня» у рубрыцы «Культура» апублікавала кароткую нататку «Слова лаўрэату», дзе паведамляецца, што «па традыцыі новыя лаўрэаты самай прэстыжнай прэміі свету прамаўляюць ўрачыстую прамову, якая называецца лекцыяй. Учора ўвечары ў Шведскай акадэміі з нобелеўскай лекцыяй выступіла беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч».

Ніводнай цытаты з нобелеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч выданне не прыводзіць. Называецца толькі сёлетні памер прэміі — каля 970 тысяч даляраў.

Таварыства беларускай мовы звярталася да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі з просьбай аб жывой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання беларускай пісьменніцы Нобелеўскай прэміяй, але адказу дагэтуль не атрымала.

На мінулым тыдні Cвятлана Краскоўская-Смалонская, прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі, куды ўваходзяць і Першы тэлеканал — «Беларусь 1», культурніцкі тэлеканал «Беларусь 3», адмысловы канал «Культура», тлумачыла, што «ў сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пытанняў і аспектаў Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на жывую трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй за 2015 год».

Нягледзячы на тое, што беларускае тэлебачанне не транслявала выступ, глядзець яго людзі сабраліся ў кавярнях, галерэях і сядзібах. У грамадстве распачынаецца акцыя "Святкуем Нобеля разам!" па святкаванні першай беларускай Нобелеўскай прэміі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео