BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

‪#‎НобельРазам: Адсвяткуем уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч разам!

03.12.2015 Кампанія "Цытуй сваё!"
‪#‎НобельРазам: Адсвяткуем уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч разам!
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2015 года адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня.

Культурніцкая кампанія "Цытуй сваё!", якую супольна лядзяць Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, "Мова Нанова" і Беларускі калегіум, прапануе адсвяткаваць уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры нашай беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, узяўшы ўдзел у святочным флэшмобе.

Тэрміны правядзеня флэшмобу — 10-13 снежня

Пачнем флэшмоб 10 снежня — у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджэння спн. Святланы, і працягнем яго да 13 снежня — дня памяці Св. Люцыі. Гэта старое каталіцкае свята, якое найбольш шырока адзначаецца менавіта ў Швецыі. Гэты дзень адначасова і сувязь з местам уручэння Нобеля, і, у той жа момант, сувязь з нашым лаўрэатам, паколькі імя "Люцыя" ў перакладзе азначае "святло".

Дзе праводзім флэшмоб?

Любая публічная прастора ў любым месцы нашай краіны.

Хто можа далучыцца?

Любы жадаючы, як прыватная асоба, так і арганізацыя, якія хочуць павіншаваць спн. Святлану і далучыцца да агульнага свята.

Што мы прапануем рабіць?

1. Арганізаваць прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы альбо разам з сябрамі (тансляцыя будзе весціся непасрэдна 10 снежня, пачатак у 16.30 — па шведскім часе, г.зн. у 18.30 — па беларускім часе) альбо прагляд запісу цырымоніі. Падчас трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імём пісьменніцы і сімвалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2. Перад альбо пасля прагляду можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў спн. Святланы. Такія чытанні могуць быць арганізаваны і ў якасці асобнага мерапрыемства.

3. У месцы прагляду (чытанняў) альбо у любым дасяжным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць "паштовую скрыню" альбо "куфэрак" для віншавання спн. Святланы ўсімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскай лаўрэаткі. Скрыні могуць быць арганізаваныя з 10 снежня альбо нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня. Пасля мы збярэм усё з гэтых скрыняў і перададзім спн. Святлане ў якасці віншавання ад усёй краіны.

4. У сацыяльных сетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ужываючы хэштэгі ‪#‎nobelrazam і ‪#‎нобельразам, а мы будзем іх збіраць у створаных пад флэшмоб суполках у Фэйсбуку і Укантакце.

Дадзеная прапанова з боку ўдзельнікаў кампаніі "Цытуй сваё!" будзе ўсебакова інфармацыйна падтрымлівацца, а ўся арганізацыйная частка мерапрыемстваў і падзей застаецца на адказнасці тых, хто на яе адгукнецца.

Каб быць у курсе разгортвання падзеі, далучайцеся да адмысловай супокі ў Фэйсбуку!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео