BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка абраны нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці па Беларусі

22.11.2015 Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Улад Вялічка абраны нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці па Беларусі
Фота Аманды Лёўквіст
20-21 лістапада 2015 года ў Кіеве праходзіла сёмая штогадовая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У ёй прымала актыўны ўдзел дэлегацыя з Беларусі.

У першы дзень працы асамблеі адбыліся выбары каардынатаў Форума для кожнай з краін Усходняга партнёрства. Нацыянальным каардынатарам па Беларусі ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі быў абраны генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума«ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

У другі дзень працы Форума прайшлі выбары каардынатараў пяці рабочых груп (па два каардынатара ў кожнай групе, дзе адзін з’яўляецца прадстаўніком краін-партнёраў, а другі — краін ЕС). Па выніках галасавання ў 3-й рабочай групе Форума («Навакольнае асяроддзе, змены клімату і энергетычная бяспека») на каардынатарскую пазіцыю трапіла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі — Настасся Бекіш, якая прадстаўляе Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка».

Улад Вялічка і Настасся Бекіш увайшлі ў новы склад Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Нагадаем, што Улад Вялічка раней, у 2009-2011 гадах, ужо двойчы абіраўся беларускім нацыянальным каардынатарам Форума і ў 2010-2011 гадах быў адначасова сустаршынёй Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Мінулыя два гады нацыянальным каардынатарам Форума па Беларусі з’яўляўся дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, які ў апошні год таксама ўзначальваў Кіруючы камітэт ФГС УП.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео